wd wp Пошук:

Зеленалужская лінія

Зеленалу́жская лінія[1] (трансліт.: Zielienalužskaja linija; руск.: Зеленолужская линия) — трэцяя (зялёная) лінія Мінскага метрапалітэна. Першыя станцыі лініі («Кавальская Слабада», «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча», «Юбілейная плошча») уведзены ва ўжытак 7 лістапада 2020 года.

Станам на верасень 2022 года лінія складаецца з 4 станцый і мае працягласць 3,5 км[2].

Запланаваная даўжыня — 17,2 км, колькасць станцый — 14. Паводле планаў, будзе праходзіць ад Курасоўшчыны да Зялёнага Лугу кірункам вуліцы Лейтэнанта Кіжаватава, праспекта Міру, вуліц Жукоўскага, Клары Цэткін, праспекта Машэрава, вуліцы Максіма Багдановіча і Лагойскага тракта[3].

Станцыі

Назва станцыі
Транслітэрацыя
Дата адкрыцця Перасадкі Глыбіня,
м
Тып канструкцыі Каардынаты Від станцыі
Юбілейная плошча
трансліт.: Jubiliejnaja Plošča
7 лістапада 2020 Пераход на станцыю «Фрунзенская» Аўтазаводскай лініі −32[4][5] калонная трохпралётная глыбокага закладання 53°54′18″ пн. ш. 27°32′26″ у. д.HGЯO
Плошча Францішка Багушэвіча
трансліт.: Plošča Franciška Bahuševiča
7 лістапада 2020 −13,3 калонная трохпралётная мелкага закладання 53°53′48″ пн. ш. 27°32′18″ у. д.HGЯO
Вакзальная
трансліт.: Vakzaĺnaja
7 лістапада 2020 Пераход на станцыю «Плошча Леніна» Маскоўскай лініі −3,8 калонная двухпралётная мелкага закладання 53°53′23″ пн. ш. 27°32′49″ у. д.HGЯO
Кавальская Слабада
трансліт.: Kavaĺskaja Slabada
7 лістапада 2020 −10 аднасклепяністая мелкага закладання 53°52′27″ пн. ш. 27°58′49″ у. д.HGЯO
Зеленалужская лінія
Лагойская (праект)
Зялёны Луг (праект)
Івана Мележа (праект)
Парк Дружбы Народаў (праект)
Камароўская (праект)
Пярэспа (праект)
Прафсаюзная (праект)
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Юбілейная плошча
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Плошча Францішка Багушэвіча
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Вакзальная
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Кавальская Слабада
Аэрадромная
Немаршанскі Сад
ЦЧ-3 «Слуцкае»
Слуцкі Гасцінец

Пасажырапаток

Сярэднядзённы паток складае каля 10 тысяч чалавек, што нашмат саступае іншым лініям Мінскага метрапалітэна і робіць яе трэцяй паводле загружанасці. Найбольш напружаныя станцыі — «Кавальская Слабада» і перасадачная «Вакзальная»[6].

Гісторыя

Назва

Назва «Зеленалужская» нададзена па былой вёсцы Зялёны Луг (цяпер — мікрараён Зялёны Луг) у складзе Савецкага і Першамайскага раёнаў Мінска. Будаўніцтва ў гэтым раёне плануецца завяршыць пасля 2030 года.

Праектаванне

Паводле першапачатковых планаў (2011 года), 1-я чарга павінна была складацца з сямі станцый: «Слуцкі Гасцінец», «Немаршанскі сад», «Аэрадромная», «Кавальская Слабада», «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча» і «Юбілейная плошча»[7], пабудаваны яны мусілі быць да 2017 года[8]. У пачатку 2014 года было абвешчана, што ў 2017 годзе будуць гатовыя толькі 4 станцыі: «Кавальская Слабада», «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча» і «Юбілейная плошча»[9]. Аднак ужо ў 2016 годзе стала зразумела, што нават гэтыя 4 станцыі адкрыюць не раней 2020 года[10].

Паведамлялася, што станцыя «Кавальская Слабада» паводле праектаў будзе мелкага закладання, а астатнія — глыбокага (да 20 метраў), такім чынам стануць самымі глыбокімі ў Мінскім метрапалітэне[11].

Будаўніцтва

1-я чарга Будаўніцтва пачалося ў лютым 2014 года.

20 ліпеня 2020 года адбыўся пуск габарытнай рамы, а 29 ліпеня — тэхнічны запуск цягніка, які прайшоў паспяхова.

Зеленалужская лінія прыняла першых пасажыраў 7 лістапада 2020 года а 12:30[12].

На ўсіх станцыях усталяваны аўтаматычныя платформенныя вароты. Пераходныя тунэлі на першую і другую лініі абсталяваны травалатарамі (гарызантальны аналаг эскалатара) даўжынёй ад 24 да 100 метраў і хуткасцю руху 1 м/с[13]. З пускам першага ўчастка быў створаны так званы транспартны трохвугольнік, што дазволіла разгрузіць дзейны перасадкавы вузел «Купалаўская» — «Кастрычніцкая». З адкрыццём новага ўчастка метро з’явіліся дадатковыя перасадкавыя вузлы «Фрунзенская» — «Юбілейная плошча» і «Плошча Леніна» — «Вакзальная».

2-я чарга У складзе другой чаргі будуць пабудаваны станцыі «Аэрадромная», «Немаршанскі Сад», «Слуцкі Гасцінец», а таксама электрадэпо «Слуцкае» для абслугоўвання Зеленалужскай лініі.

У 2018 годзе пачаты працы па працягу лініі ў кірунку станцыі «Слуцкі Гасцінец»[14], працягласць другога ўчастка лініі складае 4122 метры[15]. Станам на люты 2020 года тунэль ад станцыі «Аэрадромная» да вуліцы Кіжаватава (будучая станцыя «Немаршанскі сад») складае больш за 100 метраў. Агулам жа перагон паміж гэтымі дзвюма станцыямі складзе звыш за 1700 метраў[16].

Станам на 5 верасня 2022 года на «Аэрадромнай» ужо завершаны асноўныя маналітныя работы, ідзе аздабленне. Частка памяшканняў ужо скончана. Задзейнічаны супрацоўнікі электрамантажнага кіравання, спецыялісты па мантажы вентыляцыйнага абсталявання. На станцыі «Немаршанскі Сад» ідзе ўстаноўка перакрыццяў аб’екта, якую плануецца скончыць да канца месяца. У памяшканнях працягнецца ўнутранае аздабленне і падрыхтоўка да размяшчэння абсталявання. На станцыі «Слуцкі Гасцінец» гатоўнасць мантажу канструкцый аб’екта складае 20%. Праводзяцца мерапрыемствы па прыладзе катлавана і маналітнай часткі. У актыўнай стадыі будаўніцтва знаходзіцца Слуцкае электрадэпо[17].

11 лютага 2022 года падчас будаўніцтва станцыі «Немаршанскі сад» рабочага засыпала зямлёй, выратаваць яго не здолелі[18].

Участак плануюць адкрыць недзе ў кастрычніку-лістападзе 2023 года.

Перспектывы

Перспектыўная схема развіцця Мінскага метрапалітэна

Праектаваны ўчастак Зеленалужскай лініі будзе складацца з двух чэргаў (трэцяй і чацвёртай). Трэцяя чарга ўключае станцыі «Прафсаюзная», «Пярэспа», «Камароўская» і «Парк Дружбы Народаў», даўжыня будзе складаць 4,7 км. Паводле планаў, будаўніцтва гэтай чаргі павінна быць скончана да 2028-2029 года[19]. Чацвёртая ўключае станцыі «Івана Мележа», «Зялёны Луг», «Лагойская».

30 ліпеня 2016 года Мінгарвыканкам зацвердзіў назвы будучых станцый Зеленалужскай лініі[20].

13 лютага 2022 года з’явіліся навіны пра планы пачаць тунэльныя працы ў кірунку Зялёнага Лугу[21].

Дэпо і рухомы састаў

Stadler M110/M111 на станцыі «Юбілейная Плошча»

Зеленалужскую лінію абслугоўвае электрадэпо «Магілёўскае», адкрытае ў верасні 2003 года для абслугоўвання Аўтазаводскай лініі. У будучыні лінію будзе абслугоўваць электрадэпо «Слуцкае», якое зараз будуецца і знаходзіцца за станцыяй «Слуцкі Гасцінец».

На лініі выкарыстоўваюцца сучасныя вагоны Stadler M110/M111 вытворчасці беларуска-швейцарскага прадпрыемства «Штадлер-Мінск». Пасля адкрыцця першай чаргі на лініі працуюць чатырохвагонныя цягнікі. На лініі ёсць магчымасць выкарыстання і пяцівагонных цягнікоў.

Зноскі

  1. Напісанне Зялёналужская не адпавядае правілам беларускай мовы.
  2. Зеленолужская 3-я линия (нявызн.). Минский метрополитен. Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2020.
  3. Інтэрв’ю з Васілём Жыбулем
  4. Эскалатары, травалатары, дзверы, глыбіня станцый Мінскага метрапалітэна
  5. Как выглядят три новые станции минского метро (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 20202020-09-30. Праверана 6 верасня 2022.
  6. Пассажиропоток четырех новых станций минского метро составляет около 10 тыс. человек в день (нявызн.) .
  7. Новые схемы метро Минска установили под ноги пассажирам (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 20172017-09-16. Праверана 6 верасня 2022.
  8. https://news.tut.by/society/210424.html Архівавана 9 красавіка 2019.
  9. Транспортный блог Saroavto: Минск: Строительство четвёртой линии метро начнется в июне (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2022.
  10. В пять раз быстрее! Метростроители запустили французский проходческий щит (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2021.
  11. Начало строительства третьей линии минского метро отодвинули на год (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2013.
  12. Как выглядят три новые станции минского метро — снимки со стадии «почти готово» (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 20202020-09-30. Праверана 6 верасня 2022.
  13. Метро в Минске: на третьей линии будет 14 станций, появятся движущийся тротуар и автоматические двери на перроне (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 20132013-01-25. Праверана 6 верасня 2022.
  14. Метро строй! (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2018. Праверана 16 красавіка 2018.
  15. На «Аэродромной» отделка, «Алеся» в марте выйдет на поверхность. Что там на стройке метро? (нявызн.) . Праверана 27 студзеня 2022.
  16. Отделочные работы на первых станциях. Как продвигается строительство третьей линии метро? (нявызн.). Blizko.by. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2020.
  17. https://minsknews.by/na-aerodromnoj-zaversheny-osnovnye-monolitnye-raboty-kak-idet-stroitelstvo-treh-stanczij-3-j-linii-metro/ Архівавана 5 верасня 2022.
  18. https://realt.onliner.by/2022/02/11/na-strojke-metro-chp-mchs-po-soobshheniyu-cheloveka-zasypalo-gruntom
  19. https://realt.by/news/article/31932/
  20. Утверждены названия станций третьей и четвертой линий Минского метрополитена(недаступная спасылка)
  21. https://www.belta.by/regions/view/kuharev-rasskazal-pro-nachalo-stroitelstva-metro-v-napravlenii-zelenogo-luga-484543-2022/
Лініі Мінскага метрапалітэна
. 1 .  Маскоўская  . 2 .  Аўтазаводская  . 3 .  Зеленалужская  . 4 .  Кальцавая 
Тэмы гэтай старонкі (7):
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Зеленалужская лінія метро
Лініі метрапалітэна паводле алфавіта
З’явіліся ў 2020 годзе
2020 год у Мінску
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты