wd wp Пошук:

Stadler M110/M111

Stadler M110/M111
M110/M111
вытворца: Беларусь Stadler Мінск (Фаніпаль)
перыяд выпуска: 2018 — н. ч.
перыяд эксплуатацыі: 2019 — цяп. час
усяго выраблена: 44 вагоны
цягнікоў выраблена: 10
даўжыня: 78,360 мм (4 ваг)
97,650 мм (5 ваг)
шырыня: 2650 мм
вышыня: 3690 мм
хуткасць: 90 км/г
магутнасць: 750 В Пастаяннага току
пасажыраёмістасць: 588 (4 ваг)
737 (5 ваг)
выкарыстоўваецца: Мінскі метрапалітэн

Лініі:
Зеленалужская
Аўтазаводская.
Дэпо: ЦЧ-2 Магілёўскае

Stadler M110/M111 — тып электравагонаў метрапалітэна, які распрацаваны і выпускаецца з 2018 года заводам Stadler Мінск для метрапалітэна Мінска. Вагоны мадэлі M110 — маторныя галаўныя, M111 — маторныя прамежкавыя.

Гісторыя стварэння і выпуску

У 2016 годзе КТУП «Мінскі метрапалітэн» арганізавала тэндар на даставу вагонаў метро для абслугоўвання будаванай трэцяй лініі метро. Тэндар выйграла даччынае падраздзяленне швейцарскай кампаніі Stadler Rail ЗАТ «Штадлер Мінск». У адпаведнасці з умовамі тэндара, кампанія павінна была паставіць 44 вагоны, з якіх будуць сфармаваны шэсць чатырохвагонных (для Зялёналужскай лініі) і чатыры пяцівагонных (для Аўтазаводскай лініі) саставаў[1].

У 2017 годзе паміж КТУП «Мінскі метрапалітэн» і ЗАТ «Штадлер Мінск» быў падпісаны дагавор пра пастаўку 10 саставаў з асінхронным цягавым прывадам у 2019—2020 гадах (6 саставаў у 2019 і 4 у 2020)[1].

20 сакавіка 2019 года на заводзе «Штадлер Мінск» у Фаніпалі адбылася прэзентацыя першага цягніка новай мадэлі. 4 лютага 2020 года пачата эксплуатацыя першага цягніка з пасажырамі на Аўтазаводскай лініі ў чаторыхвагонным выкананні[1].

У 2020 годзе Новасібірскі метрапалітэн планаваў купіць 1 цягнік, але пасля ад закупкі адмовіліся[2][3].

21 сакавіка 2022 года з’явіліся навіны аб планах Мінскага метрапалітэна па закупцы 19 новых электрацягнікоў для Зеленалужскай і Аўтазаводскай лініі[4]

Год выпуску Вагонаў у саставе Колькасць саставаў Колькасць вагонаў
Маторныя Прамежкавыя Агулам
2019 4 6 12 12 24
2020 5 4 8 12 20
Усяго 4 6 20 24 44
5 4

Эксплуатацыя

Першы чатырохвагонны цягнік паступіў у электрадэпо Магілёўскае Мінскага метрапалітэна ў красавіку 2019 года.

У сярэдзіне 2019 года на Аўтазаводскай лініі пачалася абкатка новых цягнікоў.

З 4 лютага 2020 года пачалася эксплуатацыя першага цягніка з пасажырамі на Аўтазаводскай лініі ў чатырохвагонным выкананні[5].

З 6 лістапада 2020 года цягнікі сталі эксплуатавацца на новай Зеленалужскай лініі[6].

Станам на 2022 год усе 10 цягнікоў серыі прыпісаны да электрадэпо Магілёўскае (ЦЧ-2) і знаходзяцца ў рэгулярнай эксплуатацыі. На Зеленалужскай лініі выкарыстоўваюць чатырохвагонныя саставы. На Аўтазаводскай — пяцівагонныя.

Зноскі

  1. 1 2 3 Фаніпаль рулюе! Усе “сакрэты” першага метрацягніка Stadler M110 у аглядзе ABW.BY(руск.) . ABW.BY. Праверана 15 красавіка 2020.
  2. https://www.kommersant.ru/doc/4243007
  3. В мэрии отказались от покупки нового состава для метро в 2021 году(руск.) . РБК. Праверана 28 верасня 2020.
  4. https://www.tvr.by/news/obshchestvo/metropoliten_minska_planiruet_zakupit_19_novykh_elektropoezdov/
  5. Новый поезд «Штадлер» в метро вышел на линию с пассажирами(руск.) . TUT.BY (4 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 20202020-06-30. Праверана 28 чэрвеня 2020.
  6. Лукашенко про открытие 3-й линии метро: это показатель нашей социальной и политической устойчивости(руск.) . БелТА (6 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2020. Праверана 6 лістапада 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Транспартныя сродкі, прадстаўленыя ў 2018 годзе
Катэгорыя·Рухомы склад Мінскага метрапалітэна