wd wp Пошук:

Мінск-Пасажырскі

Мінск-Пасажы́рскі (трансліт.: Minsk-Pasažyrski, руск.: Минск-Пассажирский)[1] — станцыя Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. Размешчана ў горадзе Мінску.

Мінскі чыгуначны вакзал

Мінскі чыгуначны вакзал

Мінскі чыгуначны вакзал (да 1928 г. — Віленскі вакзал) — пасажырскі тэрмінал чыгуначнай станцыі «Мінск-Пасажырскі».

Гісторыя

Асноўны артыкул: Віленскі вакзал, Мінск Першы будынак чыгуначнага вакзала быў пабудаваны ў Мінску ў 1871—1874 гадах. У 1890 годзе замест яго быў пабудаваны мураваны будынак, па-над пуцямі быў узведзены мост, які праіснаваў да 1964 года. Замест яго быў пабудаваны падземны пераход да платформаў.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны будынак вакзала быў знішчаны, з-за гэтага ён быў перабудаваны занава. Новы вакзал быў пабудаваны ў 1946 годзе і праіснаваў да 1991, калі яго дэмантавалі для пабудовы новага сучаснага чыгуначнага вакзала. Стварэнне новага комплексу пачалося ў 1985 годзе. Да канца 1980-х у працу была ўведзена першая чарга, якая складалася з залы чакання і 13-павярховага будынка. З прычыны распаду СССР і недахопу фінансавання ў поўную моц будаванне пачалося зноў у канцы стагоддзя, але ўжо па перагледжаным праекце.

30 снежня 2000 года новы будынак вакзалу пачаў сваю працу. Сетка падземных пераходаў злучае вакзал з чыгуначнымі платформамі, станцыяй метро «Плошча Леніна», Прывакзальнай плошчай.

Зноскі

  1. Мінск-Пасажырскі на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Будынкі і збудаванні Віктара Крамарэнкі
Чыгуначныя станцыі і платформы Мінска
Будынкі і збудаванні Міхаіла Вінаградава
Артыкулы пра чыгуначныя станцыі і платформы Беларусі, створаныя аўтаматычна
Чыгуначныя станцыі паводле алфавіта
Станцыі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі