wd wp Пошук:

Здудзічы

Зду́дзічы[1] (трансліт.: Zdudzičy, руск.: Здудичи) — вёска ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чыркавіцкага сельсавета. Знаходзіцца ля ўпадзення ракі Алы ў раку Бярэзіну.

Гісторыя

Падчас уваходжання зямель Расійскай імперыі ён адносіўся 2 паліцэйскай акругі Парыцкай воласці Бабруйскага павета і да Астроўчыцкага прыходу праваслаўнай царквы, на адлегласці 63 вёрст ад Бабруйску. У 1895 г. у вёсцы налічвалася 60 двароў (па данных Аляксандра Ельскага). Жыхары займаліся земляробствам, рыбнай лоўляй і плытагонствам[2]. У 1993 пры зборы краязнаўчых звестак для кнігі «Памяць» Светлагорскага раёна была выяўлена група культавых помнікаў у Здудзічах: 2 курганы, валун, 2 камяні з выявамі крыжа, камень з надпісам (неразборлівы), 3 каменныя крыжы. Найбольш старадаўні крыж быў укапаны ў зямлю на ўскрайку могілак, магчыма, на царковішчы. Надземная частка крыжа акругленая, падобны на Тураўскія крыжы ХII ст.

Насельніцтва

Ураджэнцы

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Jel.A.(Jelski A.)Zdudzicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 545

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Здудзічы
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Чыркавіцкі сельсавет
Населеныя пункты Светлагорскага раёна