wd wp Пошук:

Згажэлец

Згажэлец[1] (польск.: Zgorzelec, ням.: Görlitz) — горад на паўднёвым захадзе Польшчы, за 510 км на захад ад Варшавы і за 160 км на захад ад Уроцлава каля самай мяжы з Германіяй, ад якой аддзелены ракой Нейсэ (на іншым беразе знаходзіцца нямецкі Гёрліц). Адміністрацыйны цэнтр Згажэлецкага павета Ніжнесілезскага ваяводства, утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Згажэлец. Чыгуначная станцыя. Займае плошчу 15,88 км². Насельніцтва 31,3 тыс. чалавек.

Гісторыя

Першапачаткова адзіны горад быў падзелены на два асобныя населеныя пункты ў 1945 годзе, падчас вызначэння польска-нямецкай мяжы па выніках Другой сусветнай вайны. Тады заходняя частка горада засталася ў складзе Германіі (сучасны Гёрліц у Саксоніі), а ўсходняя ўвайшла ў склад Польшчы (сучасны Згажэлец).

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Населеныя пункты, падзеленыя дзяржаўнай мяжой
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Населеныя пункты Згажэлецкага павета
Катэгорыя·Гарады Ніжнесілезскага ваяводства
Катэгорыя·Згажэлец
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96