wd wp Пошук:

Эйдур Гудзьёнсен

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Эйдур Смары Гудзьёнсен (ісл.: Eiður Smári Guðjohnsen; нар. 15 верасня 1978, Рэйк’явік) — былы ісландскі футбаліст, які выступаў на пазіцыях паўабаронцы і нападніка. Шырокую вядомасць атрымаў па выступах за «Чэлсі» і «Барселону». Былы капітан нацыянальнай зборнай Ісландыі.

Біяграфія

Ранні этап кар’еры

Бацька Эйдура, Арнор Гудзьёнсен[3], быў адным з самых вядомых гульцоў у гісторыі ісландскага футбола і правёў вялікую частку сваёй футбольнай кар’еры ў Бельгіі. Эйдур нарадзіўся, калі яго бацьку было ўсяго 17 гадоў і ён толькі пераехаў у Бельгію. Пасля вяртання сям’і ў Ісландыю ў канцы кар’еры Арнора, Эйдур прыйшоў у клуб «Валюр» і дэбютаваў у асноўным складзе ўжо ва ўзросце 15 гадоў. У 1994 годзе ён перайшоў у галандскі ПСВ (Эйдховен). Нягледзячы на вялікую канкурэнцыю з іншымі нападнікамі (у ліку якіх быў юны Раналда), Гудзьёнсен дэбютаваў у першай камандзе ПСВ у 17 гадоў, а неўзабаве ўжо згуляў у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Барселоны».

24 красавіка 1996 года Арнор і Эйдур Гудзьёнсен увайшлі ў гісторыю футбола, згуляўшы разам у міжнародным матчы за зборную Ісландыі супраць каманды Эстоніі ў Таліне. Арнор гуляў з пачатку матчу, а Эйдур у другім тайме замяніў бацьку. Гэта быў першы раз, калі бацька і сын прымалі ўдзел у адным міжнародным матчы.

У канцы 1996 года Эйдур зламаў ладыжку і доўга аднаўляўся пасля гэтай траўмы. За гэты час ПСВ скасаваў з ім кантракт. Эйдур перайшоў у англійскі «Болтан» у 1998 годзе і забіў 21 гол у сваім першым сезоне (1999/2000) у першай лізе і дапамог камандзе дайсці да паўфіналаў Кубка Англіі і Кубка англійскай лігі.

«Чэлсі»

У 2000 годзе з-за фінансавых праблем у «Болтане» Гудзьёнсена прадалі ў «Чэлсі» за £ 4 млн. Разам з галандцам Джымі Флойдам Хасельбайнкам Эйдур склаў смяротную для варот суперніка пару ў нападзе, забіў 23 галы сам і дапамог Хасельбайнку з яго 27 галамі.

«Барселона»

14 чэрвеня 2006 года падпісаў трохгадовы кантракт з «Барселонай». У складзе «Барселоны» разглядаўся як замена шведу Хенрыку Ларсану, які вырашыў правесці канец кар’еры ў сябе на радзіме.

Апошнія гады кар’еры

У 2009 годзе перайшоў у «Манака», прычынай таму была недастатковая колькасцю гульнявога часу ў «Барселоне». Неўзабаве зноў апынуўся ў Англіі, гуляў за такія клубы, як «Тотэнхэм», «Сток Сіці» і «Фулхэм». З 2011 года выступаў у Грэцыі і Бельгіі.

5 снежня 2014 года было абвешчана аб вяртанні Гудзьёнсена ў «Болтан» да канца сезону 2014/15. У ліпені 2015 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з кітайскім клубам «Шыцзячжуан Юнчан»[4], дзе выступаў да лістапада.

У лютым 2016 года стаў іграком нарвежскага «Мольдэ»[5], які пакінуў у жніўні таго ж года[6]. Пазней далучыўся да індыйскага клуба «Пуна Сіці», аднак хутка пакінуў яго, так і не згуляўшы. У канцы 2016 года выказаў жаданне гуляць за бразільскі «Шапекаэнсі», які пацярпеў авіякатастрофу, аднак пераход не адбыўся.

У верасні 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[7].

Дасягненні

Трафеі

Асабістыя дасягненні

Зноскі

  1. Eidur Gudjohnsen // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Eidur Gudjohnsen // Enciclopèdia de l’esport catalàGrup Enciclopèdia Catalana, 2012.
  3. У сям’і Эйдура не выкарыстоўваецца традыцыйная для Ісландыі форма наймення, паводле якой яго бы клікалі Эйдур Арнорсан. Ён і яго бацька прыналежаць да прыблізна 10% насельніцтва Ісландыі, чые продкі атрымалі прозвішчы ў 1913 годзе.
  4. Гудьонсен стал игроком «Шицзячжуан Юнчан»
  5. Гудьонсен перешел в норвежский «Мельде»
  6. Гудьонсен покинул «Мельде» и может завершить карьеру
  7. Гудьонсен объявил о завершении карьеры

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Ігракі ФК АЕК Афіны
Катэгорыя·Ігракі зборнай Ісландыі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэйк’явік
Катэгорыя·Ігракі ФК Бругэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Манака
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэйк’явіку
Катэгорыя·Ігракі ФК Сток Сіці
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 верасня
Катэгорыя·Ігракі ФК Мольдэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Валюр
Катэгорыя·Ігракі ФК Пуна Сіці
Катэгорыя·Футбалісты Ісландыі
Катэгорыя·Ігракі ФК Болтан Уондэрэрс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК ПСВ
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона
Катэгорыя·Ігракі ФК Серкль Бругэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Фулхэм
Катэгорыя·Ігракі ФК Шыцзячжуан Эвер Брайт
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта