wd wp Пошук:

Жэрэмі Менез

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Жэрэмі Менез (фр.: Jérémy Ménez; нар. 7 мая 1987, Ланжумо) — французскі футбаліст, нападнік клуба «Парыж» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Францыі. Можа таксама згуляць на пазіцыі атакавалага паўабаронцы.

Клубная кар’ера

Менез пачынаў сваю кар’еру ў «Сашо». Першы кантракт з клубам ён падпісаў у 16 гадоў. Дэбютаваў у Лізе 1 27 жніўня 2004 года, у матчы супраць «Аяча».

22 студзеня 2006 года Менез заявіў пра сябе ў поўны голас, зрабіўшы хет-трык у матчы з «Бардо», стаўшы самым юным аўтарам хет-трыка за ўсю гісторыю Лігі 1. Неўзабаве ён быў прызнаны найлепшым іграком месяца. З-за выдатнай тэхнікі, маладога іграка параўноўваюць з Зінедзінам Зіданам.

Сезон 2006/07 Менез пачынае ўжо ў складзе «Манака». Кіраўніцтва «манегаскаў» бачыла ў ім «новага» Людавіка Жулі. Неўзабаве іграком зацікавіўся міланскі «Інтэр», але клубы не сышліся ў кошце іграка.

У канцы жніўня 2008 года Менез перайшоў у «Рому». Свой першы гол за «Рому» Жэрэмі забіў 6 снежня 2008 года, у матчы супраць «К’ева».

25 ліпеня 2011 года падпісаў трохгадовы кантракт з «Пары Сен-Жэрмен», у складзе якога стаў двухразовым чэмпіёнам Францыі. У чэрвені 2014 года зноў апынуўся ў Італіі, стаўшы іграком «Мілана». 1 жніўня 2016 года перайшоў у «Бардо».

9 чэрвеня 2017 года было абвешчана ба падпісанні нападнікам трохгадовага канкракта з турэцкім клубам «Антальяспор»[5]. У студзені 2018 года, пакінуўшы «Антальяспор» з-за фінансавых праблем, перайшоў у мексіканскі клуб «Амерыка»[6]. У жніўні 2018 года атрымаў траўму і выбыў да канца года.

У жніўні 2019 года пакінуў «Амерыку», а ў верасні вярнуўся ў Францыю, падпісаўшы кантракт з «Парыжам» да канца сезона[7].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія зборныя Францыі розных узростаў. 5 жніўня 2010 года дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Францыі ў таварыскім матчы супраць Нарвегіі (1:2). Прымаў удзел у чэмпіянаце Еўропы 2012, дзе 15 чэрвеня адначыўся голам у браму Украіны (2:0).

Дасягненні

«Пары Сен-Жэрмен»:

«Амерыка»:

Зноскі

  1. Jérémy Ménez // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. JEREMY MENEZ // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Jérémy Menez // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. 1 2 https://www.clubamerica.com.mx/jugador/jeremy-menez/
  5. Менез перешел в «Антальяспор». by.tribuna.com.
  6. Экс-форвард «Милана» Менез перешел в мексиканскую «Америку». by.tribuna.com.
  7. Экс-хавбек «Милана» и «ПСЖ» Менез перешел в «Париж». by.tribuna.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 мая
Катэгорыя·Ігракі ФК Антальяспор
Катэгорыя·Ігракі зборнай Францыі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Парыж
Катэгорыя·Футбалісты Францыі
Катэгорыя·Ігракі ФК Сашо
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Бардо
Катэгорыя·Ігракі ФК Мілан
Катэгорыя·Ігракі ФК Рома
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Эсон
Катэгорыя·Ігракі ФК Амерыка Мехіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Манака