wd wp Пошук:

ФК Амерыка Мехіка

«Амерыка» (ісп.: América) — мексіканскі футбольны клуб з горада Мехіка, які выступае ў Лізе MX, найвышэйшым дывізіёне мексіканскага футбола. Заснаваны ў 1916 годзе і належыць медыякампаніі Televisa. Хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне «Ацтэка», найвялікшай спартыўнай арэне ў Мексіцы і ўсёй Лацінскай Амерыцы. Клуб з’яўляецца шматразовым чэмпіёнам краіны і адным з самых тытулаваных калектываў у Мексіцы[1] Самым прынцыповым супернікам «Амерыкі» з’яўляецца клуб «Гвадалахара», вядомы па мянушцы «Чывас». Супрацьстаянне «Амерыкі» і «Гвадалахары» — самае важнае ў мексіканскім футболе. Яно мае назву Суперкласіка.

Гісторыя

«Амерыка» была заснавана студэнтамі двух сталічных каледжаў 12 кастрычніка 1916 года, у гадавіну высадкі Хрыстафора Калумба на амерыканскі кантынент. У гонар гэтай падзеі клуб і атрымаў сваю назву. Заснавальнікам лічыцца Рафаэль Гут’ерэс, які некаторы час гуляў за каманду, а затым быў яе трэнерам. Другая палова 1920-х гадоў была лепшай у эпоху аматарскага футболу Мексікі. «Амерыка» чатыры разы запар стала чэмпіёнам і яшчэ двойчы заняла другое месца. На Алімпіядзе 1928 года і чэмпіянаце свету 1930 года каманда з’яўлялася базавым клубам зборнай Мексікі.

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
2 Мексіка Аб Луіс Фуэнтэс 1986
4 Уругвай Аб Себасцьян Касерэс 1999
5 Перу ПА Педра Акіна 1995
6 Мексіка ПА Джонатан дос Сантас 1990
7 Уругвай ПА Браян Радрыгес 2000
8 Іспанія ПА Альвара Фідальха 1997
9 Калумбія Нап Рохер Марцінес 1994
10 Чылі ПА Дыега Вальдэс 1994
11 Уругвай Нап Хонатан Радрыгес 1994
13 Мексіка Бр Гільерма Ачоа Капітан каманды 1985
14 Мексіка Аб Нестар Арауха 1991
Пазіцыя Імя Год нараджэння
17 Мексіка ПА Алехандра Сендэхас 1998
18 Парагвай Аб Бруна Вальдэс 1992
19 Мексіка Аб Мігель Лаюн 1988
20 Парагвай ПА Рычард Санчэс 1996
21 Мексіка Нап Энры Марцін 1992
23 Мексіка Аб Эміліа Лара 2002
24 Уругвай Нап Федэрыка Віньяс 1998
25 Мексіка ПА Юрген Дам 1992
26 Мексіка Аб Сальвадор Рэес 1998
27 Мексіка Бр Оскар Хіменес 1988
35 Мексіка Бр Фернанда Тапія 2001

Зноскі

  1. Historia del Club — Club América. Club América

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1916 годзе
Катэгорыя·ФК Амерыка Мехіка
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы Мексікі