wd wp Пошук:

Жэпін

Жэпін[1] (польск.: Rzepin, ням.: Reppen) — горад на захадзе Польшчы. Размешчаны за 450 км на захад ад Варшавы, за 80 км на паўночны захад ад Зялёнай Гуры і за 20 км ад мяжы з Германіяй і нямецкага горада Франкфурт-на-Одэры. Уваходзіць у склад Слубіцкага павета Любушскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Жэпін. Сучасная польская назва горада выводзіцца ад назвы расліны рэпа (польск.: rzepа). Чыгуначная станцыя. Займае плошчу 11,42 км². Насельніцтва 6,7 тыс. чалавек.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Любушскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты Слубіцкага павета
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Жэпін (гміна)