wd wp Пошук:

Жан Батыст Габрыэль Дасэ

Жан Батыст Габрыэль Дасэ (фр.: Jean Dausset, 19 кастрычніка 1916, г.Тулуза, Францыя — 6 чэрвеня 2009, Пальма-дэ-Малёрка, Іспанія) — французскі імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1980 годзе разам з Б.Бенасерафам і Дж. Д.Снелам за адкрыццё галоўнага комплексу гістасумяшчальнасці, групы генаў, якія адказваюць за распазнанне чужародных рэчываў і развіццё імуннага адказу.

Біяграфія

Жан Дасэ нарадзіўся 19 кастрычніка 1916 года ў Тулузе, Францыя. Ён быў малодшым з чатырох дзяцей Анры Дасэ і Элізабэт Дасэ (у дзявоцтве Рэнард). Яго бацька паходзіў з Пірэнэяў і быў доктарам па прафесіі, а маці была хатняй гаспадыняй з Латарынгіі. Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны сям’я Дасэ пераехала ў Біярыц, дзе Жан правёў большую частку свайго дзяцінства. Яго бацька быў галоўным урачом у шпіталі Баён. Дасэ атрымаў хатнюю адукацыю. Ва ўзросце 11 гадоў, Дасэ і яго сям’я пераехала ў Парыж. Ён пачаў сваю фармальную адукацыю ў ліцэі Мішэль ва ўзросце 15 гадоў. Пасля атрымання ступені бакалаўра ў галіне матэматыкі, бацька пераканаў Жана, каб ён вывучаў медыцыну ва ўніверсітэце Парыжа. Абодва бацькі Дасэ памерлі, калі Жану было 19 гадоў.

Калі пачалася Другая сусветная вайна, Дасэ быў прызваны ў французскую армію, і яго на адзін год адправілі ў Паўночную Італію. Пасля вяртання ў Парыж у 1940 годзе Дасэ шмат займаўся, каб здаць экзамен па медыцынскай практыцы. Пасля здачы экзамену Дасэ далучыўся да руху «Змагарная Францыя» ў Паўночнай Афрыцы ў якасці работніка хуткай дапамогі. Першапачаткова ён быў размешчаны ў Марока, але пазней быў адпраўлены ў Туніс. Зацікаўленасць да гематалогіі ў Дасэ з’явілася, калі ён выконваў шматлікія пераліванні крыві параненым салдатам. У 1944 годзе Дасэ вярнуўся ў Парыж, дзе ён працаваў у мясцовым цэнтры пералівання крыві пры шпіталі святога Антонія.

Скончыў Парыжскі ўніверсітэт ў 1945 годзе. З 1946 года дырэктар лабараторыі Французскага нацыянальнага цэнтра пералівання крыві, з 1948 года ў Гарвардскім, з 1958 года ў Парыжскім універсітэтах, з 1968 года дырэктар Французскага нацыянальнага інстытута навуковых даследаванняў.

Першыя работы ў Францыі па трансплантацыі.

У 1978 годзе атрымаў прэмію Вольфа па медыцыне.

Прафесар эксперыментальнай медыцыны (1978).

Аўтар навуковых прац па імунагематалогіі, выявіў новую сістэму лейкацытарных антыгенаў, даследаваў іх ролю ў транспланталогіі.

Член Французскай акадэміі навук і медыцыны, Бельгійскай каралеўскай акадэміі медыцыны, ганаровы член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў.

Жан Дасэ памёр 6 чэрвеня 2009 года ў горадзе Пальма ў Іспаніі, дзе жыў на працягу апошніх двух гадоў[10].

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Jean Baptiste Gabriel Joachim Dausset // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 http://cths.fr/an/savant.php?id=112067 Праверана 4 жніўня 2018.
  4. 1 2 http://www.armb.be/index.php?id=921 Праверана 4 жніўня 2018.
  5. OCLC. Virtual International Authority File[Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 4 жніўня 2018.
  6. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 4 жніўня 2018.
  7. list of professors at Collège de France
  8. NNDB — 2002.
  9. https://www.ae-info.org/ae/User/Dausset_Jean
  10. Звесткі аб смерці ў газеце Le Monde (фр.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Члены Парыжскай медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі ў Іспаніі
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Гематолагі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тулузе
Катэгорыя·Памерлі 6 чэрвеня
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне
Катэгорыя·Імунолагі Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 кастрычніка
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных