wd wp Пошук:

Тырговіштэ

пра горад у Румыніі гл. Тыргавіштэ. Тырговіштэ[2] (балг.: Търговище) — горад у Балгарыі. Адміністрацыйны цэнтр Тырговішцкай вобласці, уваходзіць у абшчыну Тырговіштэ. Насельніцтва — 35 841 чалавек. Да 1934 года горад называўся Эскі-Джумая. Знаходзіцца за 320 км на паўночны ўсход ад Сафіі, за 41 км на захад ад Шумена, за 25 км на паўночны захад ад Вяліка-Праслава і за 100 км на паўночны ўсход ад Вяліка-Тырнава.

Гісторыя

Археалагічныя даследаванні паказваюць, што ў гэтых мясцінах жылі людзі ў каменным веку. У непасрэднай блізкасці ад горада знаходзяцца рэшткі фракійскіх паселішчаў, а таксама больш позняга рымскага паселішча. Балгарскае паселішча было заснавана ў X стагоддзі за часам Першага Балгарскага царства, аднак парз блізкасць да сталіцы Вялікага-Праслава яно развілося толькі ў XII стагоддзі. У XII стагоддзі, дзякуючы размяшчэнню на галоўнай дарозе ад новай сталіцы Вяліка-Тырнава, была пабудавана крэпасць.

У XIII стагоддзі была адчынена манастырская школа, а ў 1846 годзе была створана першая свецкая школа. Развіццё прамысловасці пачалося пасля Другой сусветнай вайны. Былі адкрытыя заводы, якія вырабляюць аўтамабільныя акумулятары і машыны для харчовай прамысловасці; пазней развілася мэблевая і тэкстыльная прамысловасць.

Зноскі

  1. 1 2 https://www.grao.bg/tna/t41nm-15-06-2020_2.txt
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8. — карта Балгарыі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Тырговішцкай вобласці