wd wp Пошук:

Баба Віда

Баба Віда (балг.: Баба Вида) — сярэдневяковая крэпасць у горадзе Відзіне (на паўночным захадзе Балгарыі), галоўная гарадская выдатнасць.

Крэпасць стаіць на беразе Дуная. Складаецца з 2 асноўных крапасных муроў і 4 веж.

Гісторыя

План крэпасці

Будаўніцтва крэпасці пачалося ў X стагоддзі на месцы старажытнарымскай крэпасці Банонія. У Сярэдневякоўе Баба Віда была найважнейшым умацаваннем у паўночна-заходняй Балгарыі. Баба Віда вытрымала 8-месячную аблогу візантыйскай арміі Васілія II, аднак была разбурана і занава адбудавана ў час праўлення Івана Сраціміра.

Крэпасць іграла важную ролю ў час акупацыі Балгарыі Асманскай імперыяй, пазней, у канцы 18 стагоддзя, страціла абарончае значэнне і стала выкарыстоўвацца як арсенал і турма.

Сёння Баба Віда — музей-крэпасць.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Замкі Балгарыі
Катэгорыя·Музеі Балгарыі
Катэгорыя·Відзін
Катэгорыя·Крэпасці паводле алфавіта