wd wp Пошук:

Вупыры

«Вупыры́» (руск.: Упыри) — беларускі незалежны мастацкі фільм у жанры хорар кінастудыі «Первая КиноВидео Компания», які выйшаў у пракат 14 лістапада 2019 года.[1]

Сюжэт

Кампанія маладых людзей трапляе ў лясную глыбінку на таемнае возера і сутыкаецца там з містычным жахам, які раз у годзе нараджаецца ў Купальскую ноч.

Акцёры

Акцёр Роля
Вадзім Галыгін[ru] Дзіма Дзіма
Анастасія Васільева
Анастасія Філіпава
Габрыэль Пік
Кента Сата
Андрэй Карака прафесар
Анастасія Барэнцава

Здымачная група

Здымачны працэс і прэм’ера

Здымкі пачаліся ў 2017 годзе. Асноўным месцам здымак стаў Ваўкавыскі раён. Бюджэт фільма складае 300 тысяч еўра.[3] Прэм’ера фільма адбылася ў кінатэатры «Дом кіно» 1 лістапада 2019 года.

Крытыка

Журналіст Канстанцін Сідаровіч адзначыў, што слабым бокам фільма з’яўляецца сцэнарый, мантаж, гульня акцёраў, але выказаў меркаванне, што для беларускага кіно незалежны фільм з такім бюджэтам — пазітыўнае дасягненне.

«Вупыры», вядома, не прэтэндуюць на пераасэнсаванне хорару як такога і на фестывальны лёс — гэта выключна жанравы атракцыён.[4]
кінакрытык Ганна Яфрэменка

Зноскі

  1. Кравченко, Светлана «Упыри» в Минске: прошла премьера первого белорусского хоррора(руск.) . СБ. Беларусь сегодня (13 лістапада 2019). Праверана 15 лістапада 2019.
  2. Усков, Олег. Вышел трейлер белорусского фильма ужасов «Упыри»(руск.) , «Российская газета[ru]» (21.02.2019). Праверана 22 лютага 2020.
  3. Сидорович, Константин Внезапно! Белорусы сняли ужастик «Упыри», а мы его посмотрели(руск.) . Onliner.by. Праверана 18 лістапада 2019.
  4. Ефременко, Анна Молодые белорусы гибнут на меловых карьерах. В минский прокат вышел хоррор «Упыри»(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (14 ноября 2019 в 7:00). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2019. Праверана 14 лістапада 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Фільмы 2019 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы жахаў Беларусі