wd wp Пошук:

Войцех Косак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Косак. Войцех Гарацый Косак (польск.: Wojciech Horacy Kossak; 1 студзеня 1857, Парыж — 29 ліпеня 1942) — польскі жывапісец.

Біяграфічныя звесткі

Сын Ю. Косака. Вучыўся жывапісу ў Кракаве (1871—73), Мюнхене (1874), Парыжы (1877—83). Служыў у Кракаўскім палку аўстра-венгерскай арміі (1876—77). У 1894—1902 у Германіі, працаваў па заказах імператара Вільгельма II. Падарожнічаў па Іспаніі, Егіпце, Англіі, ЗША. 3 1916 прафесар школы прыгожых мастацтваў у Варшаве, потым жыў у Кракаве. Аўтар «Успамінаў».

Творчасць

Галоўнае месца ў творчасці займае гістарычны і батальны жанры, найбольшую ўвагу аддаваў напалеонаўскім войнам, паўстанню 1830—31 гг. Паўстанню 1863—64 гг. прысвечана карціна «Успаміны з дзяцінства» (1891), рэвалюцыі 1905—07 гг. — «Крывавая нядзеля ў Пецярбургу» (1905). Сааўтар батальных панарам на тэму паўстання 1794 года «Рацлавіцы» (1892—94) і вайны 1812 года «Пераход цераз Бярэзіну» (1895—96).

Зноскі

  1. Wojciech Kossak // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Wojciech Horacy Kossak // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118988832 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 снежня 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118988832 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  6. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  7. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118988832 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спадчына

Творы В. Косака зберагаюцца ў Нацыянальным музеі і Музеі Войска Польскага ў Варшаве і інш.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1857 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1856 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Памерлі 29 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Кракаўскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках
Катэгорыя·Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных