У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Косак. Войцех Гарацый Косак (польск.: Wojciech Horacy Kossak; 1 студзеня 1857, Парыж — 29 ліпеня 1942) — польскі жывапісец.
Сын Ю. Косака. Вучыўся жывапісу ў Кракаве (1871—73), Мюнхене (1874), Парыжы (1877—83). Служыў у Кракаўскім палку аўстра-венгерскай арміі (1876—77). У 1894—1902 у Германіі, працаваў па заказах імператара Вільгельма II. Падарожнічаў па Іспаніі, Егіпце, Англіі, ЗША. 3 1916 прафесар школы прыгожых мастацтваў у Варшаве, потым жыў у Кракаве. Аўтар «Успамінаў».
Галоўнае месца ў творчасці займае гістарычны і батальны жанры, найбольшую ўвагу аддаваў напалеонаўскім войнам, паўстанню 1830—31 гг. Паўстанню 1863—64 гг. прысвечана карціна «Успаміны з дзяцінства» (1891), рэвалюцыі 1905—07 гг. — «Крывавая нядзеля ў Пецярбургу» (1905). Сааўтар батальных панарам на тэму паўстання 1794 года «Рацлавіцы» (1892—94) і вайны 1812 года «Пераход цераз Бярэзіну» (1895—96).
Творы В. Косака зберагаюцца ў Нацыянальным музеі і Музеі Войска Польскага ў Варшаве і інш.
Войцех Косак на Вікісховішчы |