wd wp Пошук:

Калігула

Калігула (лац.: Caligula), поўнае імя: Гай Юлій Цэзар Аўгуст Германік (31 жніўня 12, Анцый — 24 студзеня 41, Рым) — старажытнарымскі імператар з 18 сакавіка 37 да 24 студзеня 41 года.

Біяграфія

Калігула нарадзіўся ў 12 год пасля Р. Х. і быў сынам вядомага генерала Германіка. Мянушка «Калігула» паходзіць ад лацінскай назвы абутку легінераў, у якой ён хадзіў у дзяцінстве, калі ўдзельнічаў з бацькам у ваенных паходах.

Калігула стаў імператарм пасля смерці Тыберыя і спачатку ўзбудзіў да сабе любоў народа. Аднак хутка ён пачаў праводзіць недальнабачную палітыку, а таксама пачаў выкарыстоўваць уладу для свайго задавальнення. Магчыма, гэта было вынікам нейкай псіхічнай хваробы. Напрыклад, са статуй багоў, якія прывезлі з Грэцыі, Калігула загадаў зняць галовы і паставіць замест іх свае выявы[7]. Таксама ён меў намер зрабіць свайго каня консулам і такім чынам увесці ў сенат[8]. Калігула вёў вельмі распусны лад жыцця. Ён таксама растраціў усе дзяржаўныя грошы, а потым уводзіў новыя налогі і рознымі спосабамі «выбіваў» грошы.

Нарэшце, у 41 годзе ён быў забіты Касіем Херэем у выніку змовы.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Любкер Ф. Caligula // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 236.
  2. http://www.encyclopedia.com/topic/Caligula.aspx
  3. http://biography.yourdictionary.com/caligula
  4. https://finds.org.uk/romancoins/emperors/emperor/id/2
  5. 1 2 А. М. Л. Калигула // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XIV. — С. 25–26.
  6. 1 2 3 Syme R. The Augustan Aristocracy — 1989.
  7. Светоній. Калігула, 22
  8. Светоній. Калігула, 55
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Консулы Рымскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі 24 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 41 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Юліі-Клаўдзіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 12 годзе
Катэгорыя·Імператары рымскія
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Юліі-Клаўдзіі