wd wp Пошук:

Ціт

Ціт — Ціт Флавій Веспасіян (3981), імператар рымскі (7981).

Сын Веспасіяна і Флавіі Даміцылы, атрымаў выхаванне пры двары Клаўдзія і быў сябрам Нерона. Насупор гэтаму, не стаў на троне «другім Неронам», а выдзяляўся адукаванасцю, дабрынёю і шчодрасцю[1].

Яго ваенная кар’ера пачалася ў Германіі і Брытаніі, дзе ён вылучыўся, займаючы пасаду ваеннага трыбунала. Калі імператар Нерон накіраваў яго бацьку ва ўзбунтаваную Іўдзею, Ціт паехаў туды разам з бацькам, атрымаў у камандаванне легіён і дапамог свайму бацьку пракласці шлях да дзяржаўнай улады. У 69 стаў галоўнакамандуючым рымскага войска ў Палесціне ў час вайны з іудзеямі. У 70 Ціт захапіў Іерусалім і разбурыў яго, праявіўшы пры гэтым выключную жорсткасць. За час знаходжання ў Палесціне ажаніўся з прыгажуняй Беранікай, дачкой Ірада Агрыпы, і сястрой Ірада Агрыпы II, іўдзейскіх цароў, але з-за палітычных меркаванняў расстаўся з ёю, калі заняў трон[2]. Вяртаннем Ціта ў Рым з пышным трыумфам было адсвяткавана ўціхаміранне Іўдзеі. У 73 г. Ціт стаў сакіраўніком свайго бацькі і ад яго імя вёў барацьбу з арыстакратычнай сенатарскай апазіцыяй. Зай-маў пасаду прэфекта (начальніка) гвардыі. Бязлітаснае знішчэнне асоб, якія выклікалі ў яго падазрэнне, яшчэ пры жыцці бацькі рабілі яго імя ненавісным у Рыме. У мэтах прымірэння з падданымі Ціт, стаўшы імператарам, пачаў кіраваць імперыяй сумесна з сенатам, сурова караў даносчыкаў, схіляў да сябе народ раскошнымі пабудовамі і гульнямі.

Праўленне Ціта было азмрочана вывяржэннем Везувія (79) і гібеллю гарадоў Пампеі і Геркуланум, пажарам Рыма і эпідэміяй. У 80 Ціт асвяціў новы амфітэатр Калізей, будаваць які пачаў яшчэ яго бацька і новыя тэрмы, што атрымалі яго імя. Па яго смерці была збудавана арка Ціта, на якой быў выяўлены трыумф пасля перамогі ў Іўдзейскай вайне і здабыча з Іерусалімскага храму.

Зноскі

  1. Спяваў, граў на кіфары. «Мяккасць» Ціта апяваецца ў оперы Моцарта «Ціт».
  2. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рыме
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 снежня
Катэгорыя·Імператары рымскія
Катэгорыя·Памерлі 13 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 81 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 39 годзе
Катэгорыя·Асобы