wd wp Пошук:

Васіль Іванавіч Стражаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Стражаў. Васіль Іванавіч Стражаў (26 чэрвеня 1944, Каменск-Шахцінскі, Растоўская вобласць, РСФСР) — беларускі вучоны-фізік, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2003—2008. Доктар фізіка-матэматычных навук (1986), замежны член Расійскай акадэміі адукацыі, віцэ-прэзідэнт Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў.

Біяграфія

У 1966 годзе скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «тэарэтычная фізіка», паступіў у аспірантуру Інстытута фізікі АН БССР і ў 1970 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю (тэма дысертацыі — «Да праблемы дуальнай сіметрыі ў электрадынаміцы»). Працаваў у АН БССР (Інстытут фізікі, Аддзяленне фізіка-матэматычных навук), затым — у Мінскім абкаме і гаркаме КПБ, дзе курыраваў пытанні навукі і адукацыі. У 1986 годзе абараніў доктарскую дысертацыю (тэма — «спінавай ступені свабоды і калібравальных сіметрыі»).

З 1988 года — у міністэрстве адукацыі БССР і Рэспублікі Беларусь. У 1994—2001 — міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (з 1994 па 1997 — міністр адукацыі і навукі).

17 лістапада 2003 г Стражаў быў прызначаны новым рэктарам БДУ замест Аляксандра Казуліна, які апынуўся ў цэнтры скандалу.

31 кастрычніка 2008 новым рэктарам БДУ быў прызначаны Сяргей Уладзіміравіч Абламейка. У ліку прычын адстаўкі Стражава называлася дасягненне гранічнага ўзросту для заняцця кіруючых пасад.

Узнагароды і званні

Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008). Узнагароджаны медалём Пушкіна (Расія, 2006), ордэнам Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай (Беларуская праваслаўная царква, 2007), ордэнам свяціцеля Кірыла Тураўскага (Беларуская праваслаўная царква, 2014).

Зноскі

  1. Стражев Василий ИвановичБДУ. Праверана 11 красавіка 2018.
  2. Белорусские имена в науке (Физика, физико-технические науки, астрономия) Краткий биографический справочник Праверана 11 красавіка 2018.
  3. 2003 Стражев Василий ИвановичБДУ. Праверана 11 красавіка 2018.
  4. Василий Иванович СтражевБДУ. Праверана 11 красавіка 2018.

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Аляксандр Уладзіслававіч Казулін
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
20032008
Пераемнік:
Сяргей Уладзіміравіч Абламейка
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІФ НАНБ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Міністры адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 чэрвеня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Рэктары БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Пушкіна
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Растоўскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 ліпеня
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных