wd wp Пошук:

Сяргей Уладзіміравіч Абламейка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абламейка.

В.а. рэктара Арлоўскага дзяржаўнана ўніверсітэта Піліпенка В. В. на сустрэчы з Абламейка С. У. (2016)

Сяргей Уладзіміравіч Абламейка (нар. 24 верасня 1956, Воранава, Гродзенская вобласць) — беларускі матэматык, буйны спецыяліст у галіне інфарматыкі і інфармацыйных тэхналогій, апрацоўкі малюнкаў і распазнавання вобразаў, доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1992), акадэмік міжнароднай Акадэміі навук інфармацыі, інфармацыйных працэсаў і тэхналогіі (1995), акадэмік беларускай інжынернай акадэміі (1995), член-карэспандэнт (2004), а з 2009 года акадэмік акадэміі навук Беларусі. Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 31 кастрычніка 2008 года.

28 верасня 2017 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вызвалены з пасады рэктара БДУ[3].

Узнагароды і прэміі

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Распазнаванне і аналіз стахастычных даных і лічбавых выяў». Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2007), ордэнам святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай (2016), ганаровымі граматамі адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2016), Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2016), Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублкі Беларусь (2016), Першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДУ (2016), нагрудным знакам цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (2016)[4].

Санкцыі

Пасля Плошчы 2010 Абламейка, тагачасны рэктар БДУ, быў уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза. У сваім рашэнні ЕС адзначыў, што Абламейка нясе адказнасць за выключэнне студэнтаў з універсітэта за тое, што яны ўдзельнічалі ў дэманстрацыях 19 снежня 2010 г. і ў іншых мірных дэманстрацыях у 2011 г.[5]

Зноскі

  1. https://racef.es/es/academicoscorrespondiente-extranjero/sablameyko
  2. https://www.ae-info.org/ae/User/Ablameyko_Sergey
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 352 «О С. В. Абламейко»(руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (28 верасня 2017).
  4. 2016.09.26 Ректор БГУ академик Сергей Абламейко удостоен ряда наград в связи с 60-летним юбилеем
  5. .Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex(англ.) бел., 2012

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Матэматыкі Беларусі
Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Нарадзіліся ў 1956 годзе
Кавалеры ордэна святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Дактары тэхнічных навук
Постаці беларускай інфарматыкі
Члены Еўрапейскай акадэміі
Вучоныя паводле алфавіта
Выпускнікі механіка-матэматычнага факультэта БДУ
Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
Нарадзіліся 24 верасня
Рэктары БДУ
Нарадзіліся ў Воранаве
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Выкладчыкі БДУІР
Акадэмікі Беларускай інжынернай акадэміі
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Асобы