wd wp Пошук:

Каменск-Шахцінскі

Каменск-Шахцінскі (руск.: Каменск-Шахтинский) — горад (з 1927 года) у Расіі, у складзе Растоўскай вобласці. Насельніцтва 96,6 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1671 годзе.

Горад размешчаны ля паўночна-усходніх адгор’яў Данецкага кража, на рацэ Северскі Данец (правы прыток Дона), за 145 км на паўночны ўсход ад Растова-на-Доне.

У горадзе і ў раёне яго — шэраг вугальных шахт (здабыча каменнага вугля). Развітая хімічная прамысловасць: ФДУП «Каменскхімкамбінат», ФКП Камбінат «Каменскі», ААТ «Каменсквалакно». Таксама маюцца машынабудаўнічыя прадпрыемствы: «Машзавод», «Каменскі вопытна-механічны завод», завод газавыкарыстоўваючага абсталявання, ЗАТ «КОМЗ-Экспарт» — гандлёвая марка «TIGARBO». Заводы «Прамгаз», шклотарны, цагляны, дрэваапрацоўчы. Каменская ЦЭЦ. З харчовых прадпрыемстваў варта вылучыць мясакамбінат, кандытарскую фабрыку, малочны завод, харчакамбінат, вінна-гарэлкавы завод, хлебакамбінат і інш.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Растоўскай вобласці
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)