У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жукоўскі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Валерый Жукоўскі (нар. 21 мая 1984, Ліда) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана».
Выхаванец лідскага футбола, гуляў у бабруйскай «Белшыне» і салігорскім «Шахцёры». У ліпені 2009 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам», дзе быў адным з асноўных ігракоў.
У снежні 2012 года перайшоў у «Гомель»[2]. Разглядаўся як адзін з асноўных ігракоў, але ў маі 2013 года атрымаў траўму і вярнуўся толькі ў канцы сезона.
У студзені 2014 года вярнуўся ў «Нафтан». Пасля вяртання стаў лідарам наваполацкай каманды, трывала гуляў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы ў стартавым складзе. 2 жніўня 2014 года аформіў хет-трык у матчы з брэсцкім «Дынама». У сезоне 2015 застаўся іграком асновы «Нафтана», з 13 галявымі перадачамі стаў найлепшым асістэнтам чэмпіянату 2015.
14 снежня 2015 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[3]. У першай палове сезона 2016 трывала гуляў у аснове дынамаўцаў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, у чэрвені, пасля зыходу з каманды Аляксандра Гутара, нават стаў капітанам «Дынама». Пасля прыходу ў ліпені на пасаду галоўнага трэнера Сяргея Бароўскага, аднак, страціў месца ў аснове і на полі з’яўляўся нячаста. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[4].
У студзені 2017 года далучыўся да гродзенскага «Нёмана» і неўзабаве падпісаў кантракт[5]. У складзе гродзенскай каманды стаў асноўным атакуючым паўабаронцам. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на наступны сезон[6]. У сезоне 2018 заставаўся іграком стартавага складу, стаў капітанам каманды. У снежні 2018 года падпісаў новы кантракт з гродзенцамі[7].
У пачатку сезона 2019 звычайна выхадзіў на замену, з чэрвеня па верасень гуляў у стартавым складзе, пазней зноў стаў часцей з’яўляцца на полі на замену. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на год[8]. У пачатку сезона 2020 заставаўся на лаўцы запасных або выхадзіў на замену, але хутка вярнуў месца ў стартавым складзе. У снежні 2020 года падоўжыў пагадненне з гродзенцамі яшчэ на сезон[9], у студзені 2022 года — яшчэ на год[10].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2001 | Д2 | Ліда | 2 | 0 | |
2002 | Д2 | Ліда | 14 | 1 | |
2003 | Д2 | Ліда | 1 | 0 | |
2004 | Д2 | Ліда | 17 | 5 | |
2005 | Д2 | Ліда | 29 | 5 | |
2006 | Д1 | Белшына | 26 | 4 | |
2007 (1) | Д2 | Белшына | 12 | 6 | |
2007 (2) | Д1 | Шахцёр | 11 | 2 | |
2008 | Д1 | Шахцёр | 30 | 5 | |
2009 (1) | Д1 | Шахцёр | 12 | 0 | |
2009 (2) | Д1 | Нафтан | 12 | 0 | |
2010 | Д1 | Нафтан | 32 | 5 | |
2011 | Д1 | Нафтан | 28 | 3 | |
2012 | Д1 | Нафтан | 27 | 3 | |
2013 | Д1 | Гомель | 16 | 2 | |
2014 | Д1 | Нафтан | 32 | 6 | |
2015 | Д1 | Нафтан | 25 | 5 | |
2016 | Д1 | Дынама | 19 | 2 | |
2017 | Д1 | Нёман | 30 | 6 | |
2018 | Д1 | Нёман | 25 | 7 | |
2019 | Д1 | Нёман | 25 | 4 | |
2020 | Д1 | Нёман | 23 | 6 | |
2021 | Д1 | Нёман | 24 | 1 | |
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[11].