wd wp Пошук:

Валерый Францавіч Жукоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жукоўскі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Валерый Жукоўскі (нар. 21 мая 1984, Ліда) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана».

Клубная кар’ера

Выхаванец лідскага футбола, гуляў у бабруйскай «Белшыне» і салігорскім «Шахцёры». У ліпені 2009 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам», дзе быў адным з асноўных ігракоў.

У снежні 2012 года перайшоў у «Гомель»[2]. Разглядаўся як адзін з асноўных ігракоў, але ў маі 2013 года атрымаў траўму і вярнуўся толькі ў канцы сезона.

У студзені 2014 года вярнуўся ў «Нафтан». Пасля вяртання стаў лідарам наваполацкай каманды, трывала гуляў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы ў стартавым складзе. 2 жніўня 2014 года аформіў хет-трык у матчы з брэсцкім «Дынама». У сезоне 2015 застаўся іграком асновы «Нафтана», з 13 галявымі перадачамі стаў найлепшым асістэнтам чэмпіянату 2015.

14 снежня 2015 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[3]. У першай палове сезона 2016 трывала гуляў у аснове дынамаўцаў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, у чэрвені, пасля зыходу з каманды Аляксандра Гутара, нават стаў капітанам «Дынама». Пасля прыходу ў ліпені на пасаду галоўнага трэнера Сяргея Бароўскага, аднак, страціў месца ў аснове і на полі з’яўляўся нячаста. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[4].

У студзені 2017 года далучыўся да гродзенскага «Нёмана» і неўзабаве падпісаў кантракт[5]. У складзе гродзенскай каманды стаў асноўным атакуючым паўабаронцам. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на наступны сезон[6]. У сезоне 2018 заставаўся іграком стартавага складу, стаў капітанам каманды. У снежні 2018 года падпісаў новы кантракт з гродзенцамі[7].

У пачатку сезона 2019 звычайна выхадзіў на замену, з чэрвеня па верасень гуляў у стартавым складзе, пазней зноў стаў часцей з’яўляцца на полі на замену. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на год[8]. У пачатку сезона 2020 заставаўся на лаўцы запасных або выхадзіў на замену, але хутка вярнуў месца ў стартавым складзе. У снежні 2020 года падоўжыў пагадненне з гродзенцамі яшчэ на сезон[9], у студзені 2022 года — яшчэ на год[10].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2001Д2Ліда20
2002Д2Ліда141
2003Д2Ліда10
2004Д2Ліда175
2005Д2Ліда295
2006Д1Белшына264
2007 (1)Д2Белшына126
2007 (2)Д1Шахцёр112
2008Д1Шахцёр305
2009 (1)Д1Шахцёр120
2009 (2)Д1Нафтан120
2010Д1Нафтан325
2011Д1Нафтан283
2012Д1Нафтан273
2013Д1Гомель162
2014Д1Нафтан326
2015Д1Нафтан255
2016Д1Дынама192
2017Д1Нёман306
2018Д1Нёман257
2019Д1Нёман254
2020Д1Нёман236
2021Д1Нёман241

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[11].

Зноскі

  1. Valeri Zhukovski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Жуковский и Карницкий стали игроками “Гомеля”
  3. Минское “Динамо” подписало контракты с Юрием Остроухом и Валерием Жуковским
  4. Минское “Динамо” покинуло пятеро футболистов
  5. Валерий Жуковский стал игроком “Немана”
  6. Якимов, Жуковский, Рудик и еще трое футболистов продлили контракты с “Неманом”
  7. Валерий Жуковский подписал новый контракт с “Неманом”
  8. Валерий Жуковский продлил контракт с “Неманом”
  9. “Неман” продлил контракт с Валерием Жуковским
  10. 37-летний Валерий Жуковский продлил контракт с “Неманом”
  11. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 мая
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы