wd wp Пошук:

Аргунь

Аргу́нь (у верхнім цячэнні — Хайлар; руск.: Аргу́нь[1], бур. Υргэнэ, манг.: Эргүнэ, эвенк.: Ергэне, кіт.: 额尔古纳河) — рака ў Расіі і Кітаі, правы складнік ракі Амур. Па Аргуні праходзіць частка мяжы Расіі і Кітая.

Даўжыня ракі 1620 км, з іх 951 км — памежны ўчастак. Плошча вадазбору 164 тыс. км². Пачынаецца ў гарах Вялікага Хінгана. Цячэ пераважна ў шырокай даліне, бліжэй да вусця даліна звужаецца. Жыўленне пераважна дажджавое. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 340 м³/сек, за 425 км ад вусця — 192 м³/с (аб’ём сцёку — 6,06 км³/год)[2]. Замярзае ў канцы лістапада, вызваляецца ад лёду ў пачатку мая[1].

Басейн Аргуні

Прытокі: Газімур, Гэньхэ, Урулюнгуй, Карабон, Серабранка, Мулачы, Запісіна, Джэін, Калтарма, Лубія, Будзюмкан, Джэлір, Лугакан і іншыя[3].

Зноскі

  1. 1 2 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 36. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  2. Промахова Е. В. Аргунь // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
  3. Река Аргунь (Хайлар)(руск.) (руск.)  — інфармацыя пра аб’ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Прытокі Амура
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памежныя рэкі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Рэкі Забайкальскага края
Катэгорыя·Рэкі Кітая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара