wd wp Пошук:

Апалчэнне

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Апалчэнне (значэнні). Апалчэ́нне — часовае ваеннае фарміраванне (пераважна добраахвотнае) з цывільнага насельніцтва(руск.) бел. для адпору ворагу ў надзвычайных умовах.

Вядома са старажытнасці. Пры феадалізме ўніверсальная сістэма агульнай мабілізацыі. Доўгі час масавае народнае апалчэнне было асноўным спосабам разгортвання войска, ядро якога складала княжацкая (каралеўская, ханская) дружына. Апалчэннем называюць таксама сярэдневяковыя ваенныя фарміраванні міліцыйнага тыпу (рыцарскае, дваранскае, гарадское апалчэнні). У Расіі вядомы масавыя апалчэнні ў 1611—1612(руск.) бел., 1812, 1855—1856 гадах.

У 18741917 гадах часткай ўзброеных сіл Расійскай імперыі з’яўлялася дзяржаўнае апалчэнне, якое прызначалася для папаўнення дзеючай арміі і дапаможнай службы ў ваенны час. Аналагічная катэгорыя ваеннаабавязаных у Венгрыі называлася гонвед, у Аўстра-Венгрыі і Германіі — ландвер і ландштурм.

Вялікае значэнне народнае апалчэнне мела ў Вялікую Айчынную вайну 1941—1945 гадоў.

Беларусь

На тэрыторыі Беларусі апалчэнне называлася пагоняй. У XIIIXIV стст. адыгрывала важнейшую ролю ў абароне краіны. У сталым сярэднявеччы масавую мабілізацыю сялян замяніла феадальнае апалчэнне, якое ахоплівала ўсіх землеўладальнікаў. Велічыня зямельнага надзелу вызначала памер вайсковай павіннасці (земскай службы). Ухвалу (пастанову) аб скліканні ўсеагульнага апалчэння мог прыняць толькі вальны сойм. Войскі апалчэння мелі ўласную вялікую харугву. Кіраваў апалчэннем найвышэйшы, з XVII ст. вялікі гетман літоўскі. Нярэдка камандаванне прымаў кароль і вялікі князь літоўскі. Апалчэнне з тэрыторыі ўсёй дзяржавы склікалася ў 1528, 1567, 1654 і іншыя гады. З XVII ст. эфектыўнасць такой формы арганізацыі войска знізілася, але інстытут апалчэння існаваў да канца XVIII ст.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Ірэгулярныя войскі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара