wd wp Пошук:

Анапест

Ана́пест (грэч.: ἀνάπαιστος — адлюстраваны назад, адваротны дактылю; меней распаўсюджаны націск анапе́ст, адпаведнае ням.: Anapä́st) — трохскладовы вершаваны памер.

У антычнай квантытатыўнай метрыцы — метр, стапа якога складаецца з двух кароткіх і аднаго доўгага склада.

У новаеўрапейскай сілаба-танічнай метрыцы анапестам называецца метр, стапа якога складаецца з двух ненаціскных і аднаго націскнога склада.

Анапест у беларускай літаратуры

Анапест, як і іншыя трохскладовыя стопы, у беларускай паэзіі асабліва пашырыўся з пачатку XX ст. Анапестычным метрам карысталіся Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч і іншыя паэты. Прыклад з Янкі Купалы:

Не кляні́це мяне́,

Што так сму́тна пяю́.

Іншыя трохскладовыя памеры

Спасылкі

Сілаба-танічныя памеры

Харэй · Ямб · Дактыль · Амфібрахій · Анапест

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Сілаба-танічныя памеры