wd wp Пошук:

Амфібрахій

Амфібра́хій (грэч.: ἀμφίβραχυς — кароткі з абодвух бакоў) — від трохскладовай стапы, у якой доўгі склад знаходзіцца паміж кароткіх (антычнае вершаскладанне) або націскны — паміж ненаціскных (сілаба-танічнае вершаскладанне).

Амфібрахій у беларускай літаратуры

Амфібрахій — пашыраная стапа ў беларускай паэзіі, выкарыстоўваецца для выяўлення разнастайных думак і пачуццяў:

Як лёгка наперад глядзець — Калі табе дваццаць. Адзвоніць асенняя медзь — Як цяжка назад аглядацца… (В. Зуёнак) Літаратура

Сілаба-танічныя памеры

Харэй · Ямб · Дактыль · Амфібрахій · Анапест

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Сілаба-танічныя памеры