wd wp Пошук:

Дактыль

Дактыль (ад стар.-грэч.: δάκτυλος — палец) — трохдольны памер антычнай метрыкі з аднаго доўга і двух наступных за ім кароткіх складоў. У сілаба-танічным вершаскладанні яму адпавядае стапа з аднаго націскнога склада і двух ненаціскных за ім.

Прыклады дактыля

Трохстопны:

Колькі па| свеце сха|дзілі,

Перата|пталі бя|ды

(Яўгенія Янішчыц)

Чатырохстопны:

Цвёрда тры|маўся ю|нак на да|просе,

Тоячы| словы і| думкі сва|е

(Аркадзь Куляшоў)

Літаратура

Сілаба-танічныя памеры

Харэй · Ямб · Дактыль · Амфібрахій · Анапест

Тэмы гэтай старонкі (1):
Сілаба-танічныя памеры