wd wp Пошук:

Альфрэд Вебер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вебер.

Альфрэд Вебер (ням.: Alfred Weber; 30 ліпеня 1868, Эрфурт — 2 мая 1958, Гайдэльберг) — нямецкі эканаміст і сацыёлаг. Брат М. Вебера. Прафесар эканомікі і сацыялогіі Пражскага (1904—1907) і Гайдэльбергскага (1907—1958, з перапынкамі ў гады нацызму) універсітэтаў.

Біяграфія

У 1909 годзе прапанаваў тэорыю размяшчэння прамысловасці, згодна з якой прамысловае прадпрыемства імкнецца заняць найбольш выгаднае месца ў адносінах да крыніц сыравіны і рынку працоўнай сілы, якая забяспечвае найменшыя выдаткі для прадпрымальнікаў. «Сацыялогія гісторыі і культуры» Вебера сфармавалася пад уплывам М. Вебера і В. Дыльтэя.

Гісторыю, паводле Вебера, можна раздзяліць на сацыяльны (фарміраванне сацыяльных інстытутаў і структуры), цывілізацыйны (паступальнае развіццё тэхнікі і прыродазнаўства, якое вядзе да ўніфікацыі цывілізацыі) і культурны (творчасць — мастацтва, рэлігія і філасофія) працэсы. Яны звязаны, але працякаюць па розных законах. Спецыфічнасць гістарычных і сацыяльных зменаў пэўнай эпохі Вебер звязваў з ірацыянальным характарам культурнага працэсу, творцам якога з’яўляецца інтэлектуальная эліта. Такім чынам, гісторыяй, паводле Вебера, кіруе гульня духоўных сіл.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118765787 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Вебер Альфред // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Вебер Альфред // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. (unspecified title) Праверана 2 ліпеня 2019.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118765787 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
  7. Матэматычная генеалогія — 1997.
  8. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 5 верасня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Гайдэльбергскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1868 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Цюбінгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя на гайдэльбергскіх могілках Бергфрыдгоф
Катэгорыя·Эканамісты Германіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Карлавага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Бонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Сацыёлагі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Географы Германіі
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Сацыялогія культуры
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 ліпеня
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі
Катэгорыя·Памерлі 2 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1958 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эрфурце
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Філасофія культуры
Катэгорыя·Памерлі ў Гайдэльбергу
Катэгорыя·Эканамісты паводле алфавіта