wd wp Пошук:

Zlatý Bažant

«Zlatý Bažant» (бел.: Залаты фазан) — славацкі піўны брэнд, заснаваны ў 1969 годзе. З 1995 належыць нідэрландскай групе Heineken International[1][2], аднаму з найбольшых сусветных вытворцаў піва. Вытворчыя магутнасці «Zlatý Bažant» знаходзяцца ў Гурбанаве на паўднёвым захадзе Славакіі і беларускім бровары «Сябар» у Бабруйску.

Прадукцыя

Выпускаюцца наступныя гатункі піва:[3]

Гісторыя

У 1969 годзе ў мястэчку Гурбанава пачаў працу бровар, пабудаваны на аснове распачатай двума гадамі раней соладавай вытворчасці. У ваколіцах Гурбанава водзіцца шмат фазанаў, ад якіх і атрымала назву новая марка піва. А з залатым фазанам, які распаўсюджаны ў Кітаі, піва яднай падобны колер.

Новае піва хутка заваявала папулярнасць у Чэхаславакіі, а разам з «Пльзенскім Праздроем» і «Будзеёвіцкім Будварам» удала выйшла і на экспарт. Ужо цягам першых 10 гадоў дзейнасці бровара «Златы Базант» экспартаваўся ў 12 краін свету, уключаючы не толькі краіны Варшаўскага дагавора, але і Аўстрыю, Данію, Грэцыю, Ісландыю і нават Туніс і Уганду.

У 1971 годзе на прадпрыемстве ў Гурбанаве ўпершыню ў Чэхаславакіі была запушчана лінія па разліве піва ў бляшанкі. У васьмідзясятых гадах XX стагоддзя «Zlatý Bažant» пачаў выпускаць безалкагольнае піва «Pito».

Новае развіццё бровар і брэнд «Zlatý Bažant» атрымаў пасля таго, як яго ўласнікам у 1995 годзе стаў нідэрландскі піваварны гігант «Heineken», якія інвеставаў значныя сродкі ў мадэрнізацыю вытворчасці і маштабныя маркетынгавыя захады для ўзмацнення пазіцый гандлёвай маркі на ўнутраным і знешнім рынках. У выніку актыўнасці новага ўласніка аб’ёмы продажаў піва «Zlatý Bažant» на рынку Славакіі за некалькі гадоў падвоіліся, а соладавая вытворчасць бровара стала найбольшай у рэгіёне.

У 2001 годзе быў цалкам перароблены дызайн бутэлькі, якая займела пазнавальны зялёны колер, змяніўшы стандартную тару.

Зноскі

  1. Miller, Keith Heineken gulps down Slovak market share(англ.) . The Slovak Spectator. The Rock, s.r.o. (6 снежня 2013).
  2. Profil spoločnosti(славацк.)  (недаступная спасылка). Heineken Slovensko (6 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2013. Праверана 22 сакавіка 2017.
  3. Produkty(славацк.) . Zlatý Bažant. Heineken Slovensko (6 снежня 2013).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1969 годзе
Катэгорыя·Прадпрыемствы Славакіі
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Піваварныя кампаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Гурбанава