wd wp Пошук:

Yucca glauca

Yucca glaucaшматгадовая вечназялёная аднадомная бессцябловая або з невялікім дравяністым сцяблом расліна, від роду Yucca сямейства Asparagaceae.

Апісанне

Шматгадовы вечназялёны куст. Сцябло да 0,4 м вышынёй, лісце лінейнае, шыза-зялёнае, даўжынёй 40-60 да 70 см, 0,8-1,2 см у шырыню з рэдкімі, тонкімі, завітымі ніткамі па краі.

Кветканос 1-2 м[3] да 3 м вышынёй. Суквецце гронкападобнае, але некаторыя расліны валодаюць разгалінаванымі суквеццямі і ім далі сартавыя назвы. Кветкі званочкавыя, белыя, зелянява-белыя ці жаўтлявыя, да 7 см даўжынёй.

Плод сухая каробачка 5-9 × 3-5 см, Насенне чорнае, пляскатае 9-12 × 8-9 мм.

Распаўсюджанне

Прэрыі Паўночнай Амерыкі. Арэал ад Канадскай правінцый Альберта на поўначы, да штата Тэхас ў ЗША на поўдні.

Мае самае шырокае распаўсюджанне сярод усіх паўночнаамерыканскіх прадстаўнікоў роду.

Падвіды

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Юкка: распространенные виды, уход
  4. http://www.yuccaagavaceae.com/species.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Агававыя