wd wp Пошук:

Wolf Gang

«Wolf Gang» — брытанскі рок-гурт, заснаваны ў 2009 годзе Максам МакЭлігатам[1]. З’яўляючыся лід-вакалістам і аўтарам усіх песень, МакЭлігат спрабаваў іграць з рознымі музыкантамі і ў канцы 2009 года спыніўся на цяперашнім складзе гурта:

Першы і пакуль адзіны альбом Wolf Gang Suego Faults быў выпушчаны ў ліпені 2011 года.

Гісторыя і дэбютны альбом

Да сваёй музычнай кар’еры МакЭлігат вучыўся ў Лонданскай школе эканомікі і палітычных навук, дзе ён вывучаў сацыяльную антрапалогію. Прыняўшы рашэнне ўзяць год адпачынку, каб паспрабаваць сябе ў музыцы, МакЭлігат запісаў альбом Suego Faults, самастойна выканаўшы ўсе інструментальныя і вакальныя партыі. Ён валодае навыкам ігры на фартэпіяна, яго першым музычным інструменце, а таксама на гітары, ударных, клавішных, трубе, глокеншпілі і некаторых іншых інструментах. Трэкі з альбома былі скампанаваны МакЭлігатам і Дэйвам Фрыдманам, прадзюсарам такіх гутоў, як The Flaming Lips, MGMT і Mercury Rev.

У цэлым, альбом быў добра прыняты, атрымаўшы пяць зорак рэйтынгу ад Athrocker[2], 8 з 10 ад NME і 4 з 5 Uncut, The Fly, Evening Standard, Scotland on Sunday, The Scotsman[3].

Гурт таксама заслужыў хвалу ад аўтарытэтных выданняў The Guardian, Spin Magazine, The Fader & Pitchfork[4][5].

У 2012 годзе Wolf Gang апынуліся на 96 месцы ў рэйтынгу GQ «100 Best Things In The World»[6].

Выступленні

Пасля сумесных тураў з Florence and the Machine, шведскай Miike Snow і канадскай Metric Wolf Gang адправіліся ў тур па Вялікабрытаніі, які ўключаў у сябе выступленне ў лонданскім White Heat Club[7]. У верасні 2010 года гурт адправіўся ў свой першы замежны тур, які ўключае выступленне на Parklife Festival у Аўстраліі[8].

У лютым 2011 года Wolf Gang выступілі ў падтрымку The Naked and Famous[9] на прэміі NME Awards і рушылі ўслед за гэтым музычным калектывам у наступны тур па Вялікабрытаніі і па Германіі. Wolf Gang таксама выступілі ў падтрымку індзі-рок гурта Editors 26 сакавіка 2011 года ў Royal Albert Hall у рамках музычнага фестывалю Teenage Cancer Trust[10]. А ў чэрвені таго ж года Wolf Gang падтрымалі The Killers адным са сваіх самых буйных выступленняў на музычным фестывалі Hard Rock Calling, традыцыйна праходзілым у Лонданскім Гайд-парку.

У 2011 годзе група бярэ ўдзел у Arthur’s Day Music Festival у Дубліне. Выступалі разам з Aloe Blacc, Ed Sheeran і Sissor Sisters у Дублінскім Olimpia Theatre. Wolf Gang таксама выступалі на такіх фестывалях, як Rock en Seine, Lowlands (A Campingflight to Lowlands Paradise), V Festival, Glastonbury, T in the Park, Bestival, Pukkelpop і London Calling. (Амстэрдам, лістапад 2011 года). У кастрычніку 2011 года гурт выступае ў якасці хэдлайнера на NME Radar Tour[11]. У снежні 2011 года гурт пачаў еўрапейскі тур[12].

У красавіку 2012 года Wolf Gang удзельнічалі ў фестывалі «Каачэла» у Палм-Спрынгсе[13]. Wolf Gang таксама мелі гонар выступіць на разаграванні ў Coldplay у рамках амерыканскага тура ў падтрымку альбома Mylo Xyloto улетку 2012 года[14]. Паўночнаамерыканскі тур гурта адкрыўся выступленнем 1 кастрычніка ў Лос-Анджэлесе і завяршыўся выступленнем 9 лістапада ў Осціне[15]

Таксама з 28 лістапада па 4 снежня плануецца сумесны з гуртам Keane тур па Вялікабрытаніі, у якім Wolf Gang будзе выступаць у якасці групы на разаграванні[16].

Радыёратацыі

Сінгл Lions in Cages упершыню прагучаў 10 кастрычніка 2010 года на BBC Radio 1’s Zane Lowe[17].

Макс МакЭлігат таксама з’яўляўся ў поп-віктарыне Ніка Грымшау на BBC Radio 1[18] і асабіста ўдзельнічаў у агляднай праграме BBC Radio 1[19].

Гурт таксама атрымала ратацыі на такіх брытанскіх радыёстанцыях як Absolute Radio, XFM, BBC 6 Music, BBC Radio 2[20] і BBC Radio 1.

Lions in Cages і Dancing with the Devil былі дададзены ў BBC Radio 1 B List у 2011 годзе, дзе трансляваліся радыёвядучымі Фірнам Котанам[21], Грэгам Джэймсам[22], Скотам Мілсам[23] і Крысам Мойлсам[24].

Lions in Cages выступае ў якасці саўндтрэка да рэкламы General Motors у ЗША, якая на працягу 2012 года транслявалася па тэлебачанні[25], а таксама двойчы выкарыстоўвалася ў папулярным тэлевізійным серыяле Пляткарка. Аднайменны трэк з альбома Suego Faults гучыць у фінальнай сцэне апошняга эпізоду серыяла[26].

Модныя супрацоўніцтва

Гурт меў супрацоўніцтва з шэрагам модных дамоў, найбольш прыкметнае з якіх — здымка акустычнай версіі песні Back to Back пры падтрымцы Burberry[27], пасля якой, у верасні 2011 года, Wolf Gang была запрошана на Fashion Night Out для акустычнага выступлення[28]. У чэрвені 2011 яны ўдзельнічалі ў канцэрце Summer Live Эмпорыа Армані ў якасці падтрымкі рэпера Plan B[29]. Не так даўно гурт прадставіў адну з калекцый адзежы амерыканскага дызайнера Тома Браўна для Harrods.

Дыскаграфія

Дэбютны альбом Wolf Gang быў запісаны выключна Максам МакЭлігатам сумесна з прадзюсарам Дэйвам Фрыдманам. Альбом быў анансаваны ў ліпені 2011 года[30][31]. Па стане на ліпень 2011 года, гурт усё яшчэ ў працэсе працы над другім, яшчэ безназоўным альбомам[32].

Альбомы

Сінглы

Зноскі

  1. New band of the day(англ.) . The Guardian. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  2. News - Wolf Gang(англ.) . EVERYBODY’S. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  3. Suego Faults by Wolf Gang(англ.) . Any Decent Music?. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  4. Wolf Gang(англ.) . Pitchfork. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  5. Dollars to Pounds: Wolf Gang(англ.) . The FADER. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  6. 95. Wolf Gang(англ.) . GQ. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  7. Lions In Cages(нявызн.) . MTV. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  8. Groove Armada and Missy Elliott to headline Parklife!(англ.)  (недаступная спасылка). Onion.com.au. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2010. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  9. NME Awards: The Naked And Famous + Wolf Gang + Spark(англ.) . Time Out. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  10. Behind the scenes(англ.) . Teenage Cancer Trust. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  11. Wolf Gang to headline Emerge NME Radar tour(англ.) . NME. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  12. Wolf Gang December European Tour ‘11 (нявызн.).
  13. Wolf Gang at Coachella 2012 (нявызн.).
  14. Wolf Gang supporting Coldplay! (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 21 лютага 2013.
  15. Wolf Gang are coming back to the US! (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 21 лютага 2013.
  16. Wolf Gang to support on nov/dec dates (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 21 лютага 2013.
  17. Zane Lowe(англ.) . BBC Radio 1. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  18. Wolf Gang plays the pop quiz and Trash Talk comes in Fresh off Stage(англ.) . BBC Radio 1. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  19. Review show with Edith Bowman(англ.) . BBC Radio 1. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  20. Jo Whiley(англ.) . BBC Radio 2. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  21. Programmes - Fearne Cotton(англ.) . BBC Radio 1. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  22. Programmes - Greg James(англ.) . BBC Radio 1. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  23. Programmes - Scott Mills, Thursday - Home and Away… in the hairdressers(англ.) . BBC Radio 1. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  24. Programmes - The Chris Moyles Show(англ.) . BBC Radio 1. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  25.  http://www.youtube.com/watch?v=ZrarouJB_s4 ?2012 GMC Terrain Commercial .
  26. ?Gossip Girl soundtrack Wolf Gang - Lions In Cages?(англ.) .
  27. Back to Back by Wolf Gang, Burberry Acoustic(англ.) .
  28. Fashion’s Night Out 2011(англ.) . Vogue. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  29. EMPORIO ARMANI SUMMER LIVE: WOLF GANG(англ.) . Dazed Digital. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  30. Wolf Gang: Suego Faults – review(англ.) . The Guardian. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  31. Album Review: Wolf Gang - ‘Suego Faults’(англ.) . NME. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  32. Wolf Gang already working on second album(англ.) . NME. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  33. Wolf Gang – Suego Falls(англ.) . Chartstats.com. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  34. GOLD 005: WOLF GANG(англ.) . Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 21 лютага 2013.
  35. 1 2 3 Lions in Cages Video(англ.) . MTV. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2009 годзе
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Карыстальнікі Myspace
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Рок-гурты Вялікабрытаніі