wd wp Пошук:

Гайд-парк

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Гайд-парк (англ.: Hyde Park) — каралеўскі парк плошчай 1,4 км² у цэнтры Лондана. З захаду да яго прылягаюць Кенсінгтонскія сады. Традыцыйнае месца палітычных мітынгаў, свят і гуляў.

Гісторыя

Яшчэ да нармандскага заваявання парк належаў Вэстмінстэрскаму абацтву; назву атрымаў ад старажытнай адзінкі вымярэння плошчы. З пачаткам роспуску кляштараў (1536 г.) Генрых VIII канфіскаваў яго ў казну, каб выкарыстоўваць для ўласных паляўнічых забаў. Для публікі ён быў адкрыты пры Якаве I, а пры Карле II стаў улюблёным месцам адпачынку лонданцаў.

Галоўная славутасць парку — возера Серпентайн, у якім дазволена купанне, а таксама аднайменная галерэя. У паўднёва-усходнім вуглу парку размешчаны Эпслі-хаус (Apsley House), у якім змяшчаецца музей герцага Уэлінгтана (The Wellington Museum), і арка Уэлінгтана. Гэтыя аб’екты нагадваюць пра тое, што ў 1815 годзе ў Гайд-парку праходзіў гістарычны парад, прысвечаны перамозе Уэлінгтана над Напалеонам. У 1822 годзе ў гонар герцага ў Гайд-парку была ўстаноўлена велізарная статуя Ахіла працы скульптара сэра Рычарда Вестмаката. Гэта была першая ў брытанскай сталіцы скульптурная выява аголенага чалавека. І нават упрыгожаная бронзавым фігавым лістком, яна выклікала абуранасць гараджан[1].

Каралева Вікторыя абрала Гайд-парк месцам правядзення першай у гісторыі Сусветнай выстаўкі 1851 года, для якой у парку быў узведзена «новы цуд свету» — Крыштальны палац (не захаваўся).

Куток аратараў

За межамі Англіі Гайд-парк вядомы першым чынам тым, што тут знаходзіцца Speakers’ Corner, дзе традыцыйна адточваюць сваё красамоўства рознага роду аратары і прапаведнікі. Таму Гайд-парк стаў сінонімам месца, дзе можна свабодна абвяшчаць і адстойваць любыя ідэі. У часы так званых галоснасці і перабудовы «гайд-паркамі» ў гарадах СССР сталі зваць месцы сходаў (звычайна на адкрытым паветры) прадстаўнікоў розных палітычных і філасофскіх плыняў з мэтай прапаганды сваіх поглядаў.

Возера Серпентайн Гайд-парк з вышыні птушынага палёту Шпацырная алея Ротэн-Роу

Зноскі

  1. Русский репортёр. 2010. №23. С.88

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Паркі Лондана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Сады і паркі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк