wd wp Пошук:

Atlantic Records

Для тэрміна «Atlantic» гл. таксама іншыя значэнні.

Atlantic Records (Atlantic Recording Corporation — «Атлантычная гуказапісная карпарацыя») — амерыканскі лэйбл гуказапісу, належыць кампаніі Warner Music Group. Заснаваны ў 1947 годзе Ахметам Эртэгюнам і Хербам Абрамсанам.

Першапачаткова лэйбл быў арыентаваны на джаз і рытм-энд-блюз. Напачатку 1950-х да Ахмета далучыліся Джэры Уэкслер, а затым Несухі Эртэгюн. У 1950-х гадах з-за шалёнай папулярнасці Рут Браўн, якая запісвала там, кампанія атрымала мянушку «Дом, які пабудавала Рут».[1] З 1955 года Несухі ўзначальваў джазавае падраздзяленне, і на яго рахунку важныя кантракты з Чарлзам Мінгусам і Джонам Колтрэйнам. Пазней гэты пост заняў Джоэл Дорн. Хоць кампанія пачынала як незалежны рэкорд-лэйбл, яна стала адным з асноўных ігракоў на музычным рынку ў 1960-х з такімі мэйнстрымавымі партнёрамі, як Соні і Шэр. Сярод асноўных канкурэнтаў былі Columbia Records і RCA Records.

Музыканты і калектывы лэйбла

Гл. таксама

Зноскі

  1. The Greatest Record Man Of All Time by Robert Greenfield — Rolling Stone issue 1018, January 25, 2007M
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Лэйблы прагрэсіўнага рока
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лэйблы гуказапісу ЗША
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены IFPI
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1947 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат