wd wp Пошук:

Voay robustus

Voay robustus (Grandidier & Vaillant, 1872) — вымерлы ў галацэне від кракадзілаў з сямейства Crocodylidae, знойдзены на Мадагаскары[1]. Адзіны від роду Voay Brochu, 2007[2].

Апісанне

Voay robustus меў даўжыню да 5 м і вагу прыкладна да 500 кг[3]. Гэта кажа аб тым, што дадзены від быў адным з найбуйнейшых драпежнікаў Мадагаскара за ўсю гісторыю і, магчыма, экалагічна быў ідэнтычны сучаснаму віду Crocodylus niloticus madagascariensis[4].

Сістэматыка

Калі від Voay robustus быў упершыню апісаны ў 1872 годзе, яго змясцілі ў склад сучаснага роду Crocodylus[5]. Аднак, новы выкапнёвы від падзяляе некаторыя прыкметы будовы шкілета з родам Osteolaemus, нават больш, чым з Crocodylus. Гэта і прымусіла вылучыць яго ў 2007 годзе ў асобны род. Па іншаму пункту гледжання, магчыма, ён зусім не з’яўляецца сінонімам віду Crocodylus niloticus.[6][7].

Зноскі

  1. Brochu C. A., Njau J., Blumenschine R. J., Densmore L. D. (2010) “A New Horned Crocodile from the Plio-Pleistocene Hominid Sites at Olduvai Gorge, Tanzania.
  2. Brochu, C. A. (2007).
  3. Burness, G. P., Diamond, J. and Flannery, T. (2001).
  4. Bickelmann, C. and Klein, N. (2009).
  5. Grandidier, A. and Vaillant, L. (1872).
  6. Description of a skull of the extinct Madagascar crocodile, Crocodilus robustus Vaillant and Grandidier.
  7. Brochu, C. A. and Storrs, G. W. (1995).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вымерлыя паўзуны
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Сапраўдныя кракадзілы
Катэгорыя·Фаўна неагену
Катэгорыя·Галацэн
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL