wd wp Пошук:

Crocodylus niloticus madagascariensis

Crocodylus niloticus madagascariensis — падвід Crocodylus niloticus, які сустракаецца выключна на востраве Мадагаскар. Абарыгены называюць яго ваўі або мамба. У цяперашні час падвід амаль вынішчаны людзьмі. Апошнія асобіны сустракаюцца ў цяжкадаступных месцах — напрыклад, у падземных рэках масіва Анкарана. Яшчэ ёсць папуляцыі, якія насяляюць у «святых азёрах» і якія знаходзяцца пад абаронай рэлігійнай забароны — «фадзі». Такім возерам з’яўляецца, да прыкладу, Анівурану, размешчанае паміж гарадамі Амбілубе і Дыега-Суарэс.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Сапраўдныя кракадзілы
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL