wd wp Пошук:

United Company

«Юнайтэд компані» (англ.: United Company — Аб’яднанае таварыства) — беларускае прадпрыемства, заснаванае ў студзені 1993 года ў Мінску. На 2015 г. мела 11 аўтазаправак (АЗС): 7 у Мінску, 3 у Мінскай вобласці (Маладзечна, Слуцк, Стоўбцы) і 1 у Гродзенскай вобласці (Ашмяны). Пры кожнай АЗС дзейнічала ўласная кавярня «Салатны заезд» (англ. Salad Drive) і садовая крама. У 2014 г. пры АЗС пачалася разбудова ветраных і сонечных электрастанцый. Напрыканцы студзеня 2014 г. каля АЗС у Стоўбцах паставілі першы дацкі вятрак «Мікон»[da] магутнасцю 600 кілават, які ўжо за першыя 2 тыдні працы даў 30 000 кілават·гадзіна электраэнергіі[1]. Таксама ў 2014 г. узвялі сонечную электрастанцыю магутнасцю 145 кілават з 524 панеляў. У лютым 2015 г. збудавалі 2-і вятрак магутнасцю 600 кілават. У красавіку паставілі яшчэ 400 сонечных панеляў магутнасцю 120 кілават. Ва ўласнасці таксама знаходзяцца гандлёвыя цэнтры «Імі» (Immi) ў Маладзечне (з лютага 2008 г.) і Стоўбцах (са снежня 2009 г.).

Зноскі

  1. Васіль Зянько. Нязвыклы аб’ект // Прамень : газета. — 25 студзеня 2014. — № 6 (9857).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1993 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Прадпрыемствы Мінска
Катэгорыя·Кампаніі Беларусі