wd wp Пошук:

Toyota Motor Corporation

Toyota Motor Corporation (TMC, яп.: トヨタ自動車株式会社, або Toyota — найбуйная японская аўтамабілебудаўнічая карпарацыя, таксама падае фінансавыя паслугі і мае некалькі дадатковых кірункаў у бізнесе. Штаб-кватэра — у горадзе Таёта, прэфектура Айты (Японія).

Кампанія Toyota Motor Co., Ltd. (TMC) заснаваная ў 1937 годзе Кіхіра Тоеда.

Toyota Motor Corporation з’яўляецца асноўным членам Toyota Group. З гэтай кампаніяй у асноўным асацыюецца брэнд Toyota. Лагатып кампаніі адлюстроўвае стылізаваную ткацкую завесу і звязаны з тым, што сваю дзейнасць кампанія пачынала з выпуску аўтаматычных ткацкіх станкоў.

Toyota мае лістынг акцый у Лонданскай фондавай біржы, Нью-Ёркскай фондавай біржы і Такійскай фондавай біржы.

Уласнікі і кіраўніцтва

Старшыня рады дырэктараў кампаніі — Хіросі Акуда. Прэзідэнт — Кацуакі Ватанабэ.

Штаб-кватэра Toyota Motor Corporation

Дзейнасць

Кампанія выпускае пасажырскія, грузавыя аўтамабілі і аўтобусы пад брэндамі Toyota, Lexus, Scion, Daihatsu, Hino.

Такія аўтамабілі маркі Toyota як Toyota Corolla (829 тыс. адз.), Toyota Camry (420 тыс. адз.), Toyota RAV-4 (531 тыс. адз.), Toyota CH-R (187 тыс. адз.) Увайшлі ў топ 100 самых прадаваных у аўтамабіляў у свеце ў 2017 годзе.[8]

За 2005—2006 фінансавы год, які скончыўся 31 сакавіка 2006, карпарацыя прадала 7,97 млн аўтамабіляў. Выручка за гэты перыяд склала $190,3 млрд, аперацыйны прыбытак — $16,9 млрд, чысты прыбытак — $12,3 млрд.

У 2006 годзе Toyota прадала 9,018 млн аўтамабіляў.

У сакавіку 2016 года Toyota стала партнёрам Yanmar.

27 жніўня 2018 года Toyota абвясціла пра інвестыцыі ў ЗША 500 мільёнаў долараў у UBER на аўтаномных аўтамабілях[9].

Дэвізы кампаніі па краінах

Вытворчыя пляцоўкі

У Японіі

Мотамачы

Завод быў адкрыты ў 1959 годзе, а ў пачатку наступнага года пачаў вытворчасць Corona і Publica, перанесеных сюды з іншых заводаў. Аднак пазней стала наадварот: вытворчасць новых мадэляў пачыналася на гэтым заводзе, а затым пераносіліся на іншыя.

Пачатак дзейнасці 1959
Лакацыя Таёта, Айты, Японія
Агульная плошча 1 590 000 кв. м.
Колькасць супрацоўнікаў Больш за 4000 + 3500 чалавек у вытворча-інжынерным аддзеле
Вытворчая магутнасць каля 73 000 машын у год
Прадукцыя Toyota Crown, Mirai, GR Yaris, Lexus LC

Цуцумі

Цуцумі працуе з 1970 года, будаўніцтва пачалося двума гадамі раней. Гэты завод стаў трэцім у Таёце пасля Мотамачы і Такаока.

Пачатак дзейнасці 1970
Лакацыя Таёта, Айты, Японія
Агульная плошча 940 000 кв. м.
Колькасць супрацоўнікаў >5000
Вытворчая магутнасць 510 000 машын у год
Прадукцыя Toyota Prius, Camry, Premio, Allion, Scion tC

У Еўропе

Францыя

Пабудова пачалася ў 1999 годзе і ў 2001-м стартавала вытворчасць Toyota Yaris і Toyota Yaris Verso. З гэтага часу тут выпускаліся ўсе наступныя пакаленні Yaris, у тым ліку гібрыдныя мадыфікацыі.

Пачатак дзейнасці 2001
Лакацыя Анен, Валансьен, Францыя
Агульная плошча 2 330 000 кв. м.
Колькасць супрацоўнікаў >3700
Вытворчая магутнасць 270 000 машын у год
Прадукцыя Toyota Yaris, Yaris Cross, Mazda 2 Hybrid

Расія

Будаўніцтва завода ў Санкт-Пецярбургу пачалося ў 2005 годзе. Вытворчасць была запушчана ў 2007 годзе з выпускам Toyota Camry. У 2016 годзе ў вытворчую праграму дадаўся красовер RAV4. Пры поўнай магутнасці завод мог вырабляць 100 000 машын у год.

У сакавіку 2022 года праца завода была прыпынена, а ў верасні Toyota абвясціла аб закрыцці прадпрыемства[10].

Зноскі

  1. 会社案内 | 会社概要 | 企業情報 | トヨタ自動車株式会社 公式企業サイト Праверана 25 красавіка 2020.
  2. Overview | Profile | Company | Toyota Motor Corporation Official Global Website Праверана 25 красавіка 2020.
  3. http://www.toyota-global.com/pages/contents/investors/financial_result/2016/pdf/q4/summary.pdf
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 https://www.sec.gov/Archives/edgar/data/1094517/000119312516630645/d19734d20f.htm
  5. https://finance.yahoo.com/quote/TM/
  6. https://www.sec.gov/Archives/edgar/data/1094517/000119312520177015/d825023d20f.htm#rom825023_26
  7. https://global.toyota/en/company/profile/facilities/r-d/ Праверана 9 красавіка 2022.
  8. World Best Selling Car. The Top 100 Models in 2017
  9. https://markets.businessinsider.com/news/stocks/toyota-to-invest-500-mln-uber-to-develop-driverless-car-wsj-1027487944
  10. Toyota Ends Manufacturing Operations In Russia(англ.) , motor1.com (23 верасня 2022). Праверана 24 верасня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Toyota
Катэгорыя·Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных