wd wp Пошук:

Toyota Corolla

Toyota CorollaToyota CorollaToyota Corolla на ВікісховішчыToyota Corolla на ВікісховішчыАгульныя даныя

Вытворца: Toyota
Выпуск: 1966—н.ч.
Зборка: Японія
На рынку
Сегмент: C-сегмент

Toyota Corolla — кампактны аўтамабіль японскай кампаніі Toyota Motor Corporation. З 1966 года было прадстаўлена 12 пакаленняў.

Першае пакаленне (E10; 1966–1970)

Першая Corolla дэбютавала ў кастрычніку 1966 года на аўтасалоне ў Токіа. Мадэльны шэраг уключаў седан (з двума ці чатырма дзвярыма), а таксама ўніверсал.

Ніжневальныя «чацвёркі» аб’ёмам 1,1-1,2 л развівалі 60-78 к.с., задняя падвеска была залежнай рысорнай, а пярэдняя — незалежнай, з адной папярочнай рысорай. Пазней Corolla атрымала спружынную пярэднюю падвеску, дыскавыя пярэднія тармазы і двухступеньчаты «аўтамат».

Другое пакаленне (E20; 1970–1978)

Трэцяе пакаленне (E30, E40, E50, E60; 1974–1981)

Асноўны артыкул: Toyota Corolla (E30) Corolla трэцяга пакалення выпускалася з 1974 года з кузавамі седан (у двух- і чатырохдзвернай версіях), універсал і хардтоп. У 1976 годзе з’явіліся таксама варыянты купэ і трохдзверны хэтчбек, які пазначаўся вытворцам як ліфтбек.

У параўнанні з папярэднікам павялічылася колавая база, машына стала шырэй, а больш прасторны салон быў спраектаваны з улікам нормаў бяспекі і атрымаў трохкропкавыя інэрцыйныя рамяні бяспекі.

Базавым быў бензінавы рухавік 1,2 л магутнасцю 55 к.с. Акрамя таго ўсталёўваліся рухавікі 1,4 і 1,6 літра, але аўтамабілі, якія прадаваліся ў Еўропе, амаль выключна былі абсталяваныя самай маленькай адзінкай (за выключэннем версіі Liftback, якая магла мець 1,6 л).

У 1976 году Corolla зведала невялікі фэйсліфтынг, таксама атрымала новую прыборную панэль і дадатковыя варыянты ўнутранага аздаблення.

Вытворчасць трэцяга пакалення скончылася ў 1979 годзе, выраблена 3 755 029 адзінак[1].

Чацвёртае пакаленне (E70; 1979–1987)

Пятае пакаленне (E80; 1983–1990)

Асноўны артыкул: Toyota Corolla (E80) Пятае пакаленне Corolla было першым, якое было спраектавана з дапамогай камп’ютара, а таксама першым з пярэднім прывадам. Першапачаткова выпускалася з кузавамі двухдзвернае купэ, чатырохдзверны седан і пяцідзверны ліфтбек. Пазней да шэрагу дадаліся трох- і пяцідзверны хэтчбекі.

Рухавікі: бензінавыя 1,3 і 1,6 л, а таксама 1,8-літровы дызельны.

З 1987 года з’явілася шостае пакаленне. Тым не менш, у Аўстралію пастаўка пятага пакалення працягвалася яшчэ да 1988 года, у Венесуэлу — да 1990 года.

AE86

Toyota Corolla SR5

Асноўны артыкул: Toyota Corolla Levin Асноўны артыкул: Toyota Sprinter Trueno У адрозненне ад седанаў і хэтчбекаў, спартыўныя версіі базіраваліся на ранейшым заднепрывадным шасі.

Версія AE86 мела мацнейшыя рухавікі (на рынку Японіі — 130 к.с.), прапаноўвалася як 2-дзвернае купэ або 3-дзверны хэтчбек. У ЗША AE86 прадавалася выключна ў версіі «Trueno» (і называлася Toyota Corolla SR5 / GT-S), а мадыфікацыя «Levin» там не прапанавалася[2].

Шостае пакаленне (E90; 1987–1991)

\{\{\{box_caption\}\}\} \{\{\{box_caption\}\}\} Toyota Corolla E90 (седан) Асноўны артыкул: Toyota Corolla (E90) Шостая Corolla паклала пачатак стылістычнаму падзелу машын для розных рынкаў. Паралельна выпускаліся 5-дзверныя хэтчбек і ліфтбек. Сілавая структура кузава гэтых версій была агульнай, але праёмы дзвярэй троху адрозніваліся, а кузаўныя панэлі дзвярэй не былі ўзаемазаменнымі: хэтчбек быў уніфікаваны з седанам, а ліфтбек — з паўнапрывадным універсалам[3].

Рухавікі — аб’ёмам 1,3-2,0 л (64-135 к.с.), а ў Японіі прапаноўвалася купэ Corolla Levin GT-Z з кампрэсарнай «чацвёркай» 1,6 (165 к.с.).

У мадэльным шэрагу з’явіўся варыянт GTi, які адрозніваўся спартыўным стайлінг-пакетам. На еўрапейскім рынку меў рухавік магутнасцю 125 к.с.[4].

Сёмае пакаленне (E100; 1991–2002)

Восьмае пакаленне (E110; 1995–2002)

Асноўны артыкул: Toyota Corolla (E110) У Японіі Corolla восьмага пакалення дэбютавала ў 1995 годзе. Еўрапейская версія пабачыла свет двума гадамі пазней. Прапаноўвалася з рухавікамі 1,3 16V (86 к.с.), 1,6 16V (110 к.с.), 1,8 16V (110 к.с.) і дызельным 2,0 D (72 к.с.).

Вясной 1999 года дэбютавала “зараджаная” версія G6 (рухавік 1,6 16V, шасціступеньчатая каробка перадач).

Восенню 1999 года быў праведзены рэстайлінг. З’явіліся бензінавыя рухавікі са зменнымі фазамі газаразмеркавання — 1,4 16V VVT-i (97 к.с.) і 1,6 16V VVT-i (110 к.с.), а таксама новы дызель 1,9 D (69 к.с.). Рухавікі 1,3 16V і 1,6 16V былі прыбраныя з маторнага шэрагу. Восенню 2000 года дадаўся турбадызель 2,0 16V D4-D (90 к.с.)[5].

Бяспека Пры франтальным удары стойка лабавога шкла ссунулася на 20 мм, а дзверы змаглі адкрыцца. Аднак, трубчастая папярочка, якая праходзіць пад пярэдняй панэллю, пачала адрывацца ад стойкі. Пад рулявой калонкай, нягледзячы на прадуманую абарону каленаў, ёсць небяспечныя месцы. Пры бакавым краш-тэсце галава манекена стукнулася аб цэнтральную стойку. Энергапаглынаючая накладка стойкі змякчыла ўдар, аднак нагрузкі на тулава ўсё ж былі вялікімі[6].

Вынікі тэсту Euro NCAP, 1998[7]
Бяспека пасажыраў 23
Бяспека пешаходаў 15
Пратэставаны аўтамабіль:
Toyota Corolla 1.3 Sportif

Дзявятае пакаленне (E120, E130; 2000–2007)

Toyota Corolla (2001–2004)

Асноўны артыкул: Toyota Corolla (E120) Toyota Corolla дзявятага пакалення была пабудавана на скарочанай платформе седана Toyota Vista з паўзалежнай або шматрычагавай задняй падвескай. Дызайн упершыню быў распрацаваны ў Еўропе. З мадэльнага шэрагу канчаткова зніклі двухдзверныя версіі, даўжыня седана вырасла да 4,4 м.

Рухавікі — аб’ёмам 1,4-2,2 л (89-215 к.с.). Бензінавыя рухавікі аб’ёмам 1,4 (97 к.с.), 1,6 (110 к.с.) і 1,8 л (192 к.с.) абсталёўваліся сістэмай змянення фаз газаразмеркавання VVT-i. Наймацнейшай версіяй была Corolla TS з рухавіком 2ZZ-GE, які з 1,8 л выдаваў да 192 к.с. і 180 Нм круцільнага моманту. У апошнія два гады вытворчасці гэты рухавік быў абсталяваны нагнятальнікам, што дазволіла павялічыць магутнасць да 220 к.с.

Мадэрнізацыя 2004 года закранула пераважна знешнасць аўтамабіля. Машына атрымала новую рашотку радыятара, у пярэднім бамперы супрацьтуманныя ліхтары сталі круглай формы замест былых прастакутных. Змяніліся і заднія ліхтары, у якіх з’явіліся круглыя блокі аранжавага колеру.

Бяспека Быў выпрабаваны Euro NCAP у 2002 годзе. Кузаў вытрымаў франтальны ўдар. Рамяні і падушкі эфектыўна ўтрымалі седакоў — эксперты адзначылі толькі небяспеку ўдараў каленаў кіроўцы аб панэль. На бакавым краш-тэсце з-за адсутнасці бакавых падушак манекен стукнуўся патыліцай аб сярэднюю стойку (абсталяваную мяккай накладкай), а тулава ўвайшло ў кантакт з падлакотнікам дзвярэй, але нагрузкі пры гэтым былі бяспечнымі[8].

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2002[9]
Бяспека пасажыраў 28
Бяспека пешаходаў 11
Пратэставаны аўтамабіль:
Toyota Corolla 1.4 Terra

Дзясятае пакаленне (E140, E150; 2006–2013)

Адзінаццатае пакаленне (2012–ц.ч.)

Дванаццатае пакаленне (E210; 2018–ц.ч.)

\{\{\{box_caption\}\}\} \{\{\{box_caption\}\}\} Toyota Corolla Ascent Sport Corolla дванаццатага пакалення дэбютавала летам 2018 года: тады стартавала вытворчасць хэтчбекаў у Японіі і ЗША. Адтуль машыны таксама пастаўляюць у Аўстралію, краіны Азіі і Канаду. На аўтасалоне ў Парыжы паказалі машыну з кузавам «універсал», а седан на выставе ў Гуанчжоу.

14 студзеня 2019 года пачалася вытворчасць на заводзе ў англійскім графстве Дэрбішыр, дзе выпускаюць хэтчбекі і ўніверсалы Touring Sports для еўрапейскага рынку. 29 студзеня 2019 года адбыўся запуск на заводзе ў Турцыі — там вырабляюць седаны для рынкаў Еўропы і СНД[10].

Дванаццатае пакаленне пабудавана на аснове модульнай платформы TNGA версіі GA-C. Англійскія машыны абсталёўваюць трыма сілавымі агрэгатамі — бензінавы турбаматор 1,2 (115 к.с.), «эканамічны» гібрыд з атмасферным 1,8 (122 к.с.) і «спартыўны» гібрыд з двухлітровым маторам (180 к.с.). Турэцкія седаны адрозніваюцца ад хэтчбекаў і ўніверсалаў іншым дызайнам пярэдняй часткі (так званы варыянт Prestige замест выканання Sport у хэтчбека). Турбарухавіка ў гаме няма, замест яго — атмасферны 1,6 (132 к.с.), які агрэгатаваны з шасціступеньчатай «механікай» або варыятарам.

Toyota Corolla Touring Sports

Універсал спраектаваны ў Еўропе: над машынай працаваў дызайн-цэнтр Таёты ў бельгійскім Завентэме. Да сярэдняй стойкі ўніверсал цалкам паўтарае хэтчбек. У параўнанні з хэтчбекам колавая база павялічана на 60 мм, да 2700 мм. Адлегласць паміж спінкамі сядзенняў пярэдняга і задняга шэрагаў — 928 мм. Аб’ём грузавога адсека з паднятымі заднімі сядзеннямі — 598 л[11].

Бяспека

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2019[12]
Балы%
Бяспека дарослых пасажыраў 36,195%
Бяспека пасажыраў-дзяцей 41,684%
Бяспека пешаходаў 41,486%
Актыўная бяспека 10,177%
Пратэставаны аўтамабіль:
Toyota Corolla Hatchback 1.8

Зноскі

  1. Toyota Corolla MK III (E30) - Japońska inwazja // auto-swiat.pl (польск.)
  2. Поднимите мне веки // motor.ru (руск.)
  3. Чтобы было шикарно! // За рулём — Регион : газета. — 2011. — № 10 (233). — С. 8. (руск.)
  4. Toyota Corolla to również sportowe emocje(недаступная спасылка) // auto-swiat.pl (польск.)
  5. Toyota Corolla E 11 (1997-2001) - opinie Moto.pl // moto.pl (польск.)

  6. Рейтинг безопасности: новички гольф-класса // Авторевю : часопіс. — 1999. — № 7. — С. 24. (руск.)
  7. https://www.euroncap.com/en/results/toyota/corolla/15494

  8. Триумфальная площадь // Авторевю : часопіс. — 2002. — № 23. — С. 55. (руск.)
  9. https://www.euroncap.com/en/results/toyota/corolla/15596
  10. Новая Toyota Corolla: начало производства для Европы и России // autoreview.ru (руск.)
  11. Универсал Toyota Corolla Touring Sports порадует простором // autoreview.ru (руск.)
  12. https://www.euroncap.com/en/results/toyota/corolla/35878

Літаратура

Спасылкі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтамабілі сегмента C
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з незавершанымі раздзеламі
Катэгорыя·Аўтамабілі Toyota
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай