wd wp Пошук:

Toyota RAV4

Toyota RAV4Toyota RAV4Toyota RAV4 на ВікісховішчыToyota RAV4 на ВікісховішчыАгульныя даныя

Вытворца: Toyota
Выпуск: 1994—н.ч.
Зборка: Японія

Toyota RAV4 — кампактны красовер японскага аўтавытворцы Toyota

Першае пакаленне (XA10; 1994—2000)

Toyota RAV4 (1994—1998)

Toyota RAV4 першага пакалення дэбютавала на аўтасалоне ў Жэневе ў 1994 годзе. Аўтамабіль меў пастаянны поўны прывад, незалежную падвеску ўсіх колаў, двухлітровы бензінавы рухавік (магутнасцю ад 120 да 180 к.с.), каробкі перадач — «механіка» або апцыянальны «аўтамат».

Спачатку прапаноўвалася толькі трохдзверная кароткабазная версія, але ў 1995 годзе на рынак выйшла пяцідзверная версія даўжынёй 4150 мм.

У 1998 годзе, адначасова з абнаўленнем красовера, з’явілася «кароткая» мадыфікацыя са здымным мяккім верхам над задняй часткай кузава.

Другое пакаленне (XA20; 2000—2005)

Другое пакаленне RAV4 стала даўжэй і шырэй. Даўжыня пяцідзвернай версіі павялічылася да 4245 мм. Адкрытая версія знікла з мадэльнага шэрагу. Платформа і паўнапрывадная трансмісія засталіся ранейшымі, хоць на некаторых рынках быў даступны і пярэдні прывад з 1,8-літровым рухавіком.

Бензінавыя рухавікі (аб’ёмам 1,8-2,0 л магутнасцю 122-150 к.с.) атрымалі рэгуляванне фаз VVT. У 2001 годзе на еўрапейскі рынак прапанавалі версію з двухлітровым 115-моцным турбадызелем. Пасля рэстайлінгу 2003 года ў гаме з’явіўся бензінавы матор 2,4 л магутнасцю 161 к.с.

Каробкі перадач — 5-ступеньчатая механічная і 4-ступеньчатая аўтаматычная.

Трэцяе пакаленне (XA30; 2005—2012)

\{\{\{box_caption\}\}\} \{\{\{box_caption\}\}\} Toyota RAV4 (2005—2012) Toyota RAV4 трэцяга пакалення пазбавілася трохдзвернай версіі, стала буйней (4395 мм у даўжыню), а на некаторых рынках таксама прапаноўвалі падоўжаную да 4600 мм мадыфікацыю.

Для еўрапейскага рынку прапаноўваліся 2,0 і 2,4-літровыя бензінавыя маторы і 2,0 і 2,2-літровыя турбадызелі. Для ЗША: 2,5 л і V6 аб’ёмам 3,5 л.

На змену пастаяннаму поўнаму прываду прыйшоў падключаны. Аўтамабіль займеў новую трансмісію з мнагадыскавай муфтай у прывадзе задніх колаў, электраўзмацняльнікам руля і сістэмай стабілізацыі Integrated Active Drive. На асобных рынках RAV4 мог быць пярэднепрывадным з механічнай каробкай перадач, на ўсіх астатніх — паўнапрывадным, з 5- ці 6-ступеневай механічнай каробкай перадач, варыятарам Multidrive S або 4-дыяпазонным “аўтаматам”.

Бяспека

З-за страты кантакту ў ланцугу дапаможнага датчыка ўдару падчас франтальнага краш-тэсту Euro NCAP падушкі адкрыліся са спазненнем. Па ініцыятыве кампаніі Toyota быў праведзены паўторны ўдар аўтамабіля са змененай праводкай: ланцуг датчыка ўсё роўна быў пашкоджаны, але падушкі спрацавалі своечасова. У дадатак падушка абароны каленяў кіроўцы сябе не апраўдала — манекен прабіў яе да асновы і стукнуўся каленямі аб пярэднюю панэль[1].

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2006[2]
Бяспека дарослых пасажыраў 32
Бяспека пасажыраў-дзяцей 39
Бяспека пешаходаў 21
Пратэставаны аўтамабіль:
Toyota RAV4 D-4D

Чацвёртае пакаленне (XA40; 2013—2018)

Toyota RAV4 (2013—2015)

Чацвёртае пакаленне Toyota RAV4 было прадстаўлена ў 2013 годзе на аўтасалоне ў Лос-Анджэлесе. У параўнанні з папярэднікам колавая база вырасла на 10 сантыметраў, даўжыня — амаль на 20, акрамя таго аўтамабіль стаў на 3 сантыметры шырэй і на 2,5 сантыметры ніжэй[3]. Памер багажніка павялічыўся да 547 літраў. Заднія дзверы сталі падымацца наверх, а не аткрываюцца ўбок. Запаска размешчана ў падполлі багажніка.

2.0 2.0 2.5 2.2
Прывад поўны (пярэдні) поўны
Даўжыня, мм 4570
Шырыня, мм 1845
Вышыня, мм 1670
Колавая база, мм 2660
Аб'ём багажніка, л 506–547
Дарожны прасвет, мм 197
Каэфіцыент аэрадынамічнага супору, Cx 0,323
Снаражданая маса, кг 1535–1565 (1465–1480)[xa40 1] 1570–1615 (1500–1525) 1610–1630 1640–1660
Поўная маса, кг 2080 (2000) 2110 (2050) 2130 2190
Рухавік бензінавы, з размеракаваным упырскам паліва; чатырохцыліндравы, радны дызельны; чатырохцыліндравы, радны
Колькасць клапанаў 16
Аб'ём, см³ 1987 1987 2494 2231
Дыяметр цыліндра / Ход поршня, мм 80,5/97,6 80,5/97,6 90,0/98,0 86,0/96,0
Ступень сціску 10,0:1 10,0:1 10,4:1 15,7:1
Магутнасць 107 кВт / 146 к.с. пры 6200 аб/хв 107 кВт / 146 к.с. пры 6200 аб/хв 132 кВт / 180 к.с. пры 6200 аб/хв 110 кВт / 150 к.с. пры 3600 аб/хв
Круцільны момант 187 Нм пры 3600 аб/хв 187 Нм пры 3600 аб/хв 233 Нм пры 4100 аб/хв 340 Нм пры 2000–2800 аб/хв
Каробка перадач механічная, 6-ступеньчатая варыятар аўтаматычная, 6-ступеньчатая
Пярэдняя падвеска незалежная, спружынная, McPherson
Задняя падвеска незалежная, на падвойных папярочных рычагах
Пярэднія тармазы дыскавыя, вентыляваныя
Заднія тармазы дыскавыя
Макс. хуткасць, км/г 180 185
Выдатак паліва, л/100 км
горад/шаша/сярэдні
10,0 / 6,4 / 8,0 (7,7) 9,4 / 6,3 / 7,8 (7,4) 11,4 / 6,8 / 8,5 н.д. / н.д. / 6,5
Вікіды, CO2, г/км 185 (179) 182 (173) 198 172
Ёмістасць паліўнага баку, л 60
  1. дадзеныя ў дужках — для пярэднепрывадных мадыфікацый

Рэстайлінг (2015)

Toyota RAV4 (2015—2018)

У красавіку 2015 года кампанія прадставіла абноўлены красовер RAV4. Публічная прэм’ера рэстайлінгавай мадэлі адбылася на Нью-Ёркскім аўтасалоне[4]. Аўтамабіль атрымаў новую оптыку, бамперы, рашотку радыятара, абноўленую крышку багажніка, у салоне з’явілася іншая прыборная панэль. Таксама аўтамабіль атрымаў новы комплекс сістэм актыўнай бяспекі і версію з гібрыднай устаноўкай[5].

На беларускім рынку прэзентацыя абноўленага RAV4 адбылася ў снежні 2015 года[6]. На беларускім рынку для абноўленага RAV4 прапаноўваліся тры рухавікі: два бензінавых аб’ёмам 2,0 (140 к.с.) і 2,5 л (180 к.с.) і 2,2-літровы турбадызель магутнасцю 150 к.с. Базавы бензінавы матор прапануецца як з пярэднім, так і з поўным прывадам, а больш магутныя версіі — толькі з поўным. Каробкі перадач — альбо 6-ступеньчатая “механіка” і варыятар для базавай версіі, альбо 6-дыяпазонны “аўтамат” для больш магутных версій RAV4. Варыянтаў камплектацый — шэсць.

Бяспека

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2013[7]
Балы%
Бяспека дарослых пасажыраў 32,389%
Бяспека пасажыраў-дзяцей 40,582%
Бяспека пешаходаў 2466%
Актыўная бяспека 666%
Пратэставаны аўтамабіль:
Toyota RAV4, 2.2 diesel

На краш-тэсце, праведзеным Euro NCAP, пры франтальным сутыкненні выявілі невялікае запазненне ў раскрыцці падушкі бяспекі кіроўцы. З-за гэтага галава вадзіцеля пры ўдары можа сутыкнуцца з рулявым колам. Хоць манекены не зафіксавалі крытычных пашкоджанняў, эксперты знялі мадэлі балы за гэты тэст, адзначыўшы патэнцыйную магчымасць траўмы[8].

На краш-тэсце, праведзеным Амерыканскім страхавым інстытутам дарожнай бяспекі (IIHS) у 2013 годзе, аўтамабіль атрымаў найменшы бал за франтальны ўдар з малым 25-працэнтным перакрыццем з боку кіроўцы. Эксперты IIHS адзначылі, што падчас сутыкнення элементы канструкцыі аўтамабіля моцна прагнуліся ў салон. З-за гэтага левая нага манекена кіроўцы была заціснута. Таксама падчас выпрабаванняў выявілася, што галава манекена ледзь кранулася франтальнай падушкі бяспекі, пасля чаго саслізнула з яе налева, бо рулявая калонка ад удару адсунулася ў правы бок больш чым на 17 сантыметраў[9]. У 2016 годзе IIHS правёў выпрабаванне з малым перакрыццем 25%, але ўжо з пасажырскага боку. Па выніках, RAV4 зарабіла кепскую адзнаку. Пярэдняя правая стойка пры ўдары зрушылася на 330 мм далей, чым левая пры аналагічным ўдары з боку кіроўцы. Манекен-пасажыр апынуўся заціснуты паміж сядзеннем і пярэдняй панэллю. З-за празмернай дэфармацыі правых дзвярэй, іх замок адкрыўся[10].

Пятае пакаленне (XA50; 2018—ц.ч.)

\{\{\{box_caption\}\}\} \{\{\{box_caption\}\}\} Toyota RAV4 (2018—ц.ч.) У сакавіку 2018 года на аўтасалоне ў Нью-Ёрку быў прадстаўлены красовер RAV4 пятага пакалення. У канцы кастрычніка 2019 года пачаліся продажы ў Беларусі[11].

Бяспека

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2019[12]
Балы%
Бяспека дарослых пасажыраў 35,793%
Бяспека пасажыраў-дзяцей 42,887%
Бяспека пешаходаў 40,985%
Актыўная бяспека 10,177%
Пратэставаны аўтамабіль:
Toyota RAV4 Hybrid AWD

Зноскі

  1. Летняя сессия // Авторевю : часопіс. — 2006. — № 15 (362). — С. 83. (руск.)
  2. https://www.euroncap.com/en/results/toyota/rav4/15713
  3. Toyota RAV4 подросла на 20 сантиметров в длину // motor.ru (руск.)
  4. Кроссовер Toyota RAV4 стал гибридом // motor.ru (руск.)
  5. Toyota показала в Нью-Йорке модернизированный кроссовер RAV4 // abw.by (руск.)
  6. Белорусский дилер Toyota презентовал новый RAV4 // abw.by (руск.)
  7. https://www.euroncap.com/en/results/toyota/rav4/8894
  8. Европейцы проверили безопасность четырех новых моделей(недаступная спасылка) // abw.by (руск.)
  9. Toyota RAV4 провалила американский краш-тест(недаступная спасылка) // abw.by (руск.)
  10. Краш-тесты IIHS правой стороной передка: пассажиры защищены хуже водителей // autoreview.ru (руск.)
  11. Новые моторы и уникальная трансмиссия. В Минске представили пятое поколение Toyota RAV4(руск.) . abw.by (17 лістапада 2019). Праверана 2 лістапада 2021.
  12. https://www.euroncap.com/en/results/toyota/rav4/35881

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Красоверы
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 1994
Катэгорыя·Аўтамабілі Toyota
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта