wd wp Пошук:

Toyota Auris

Toyota Auris 1.6Toyota Auris 1.6 на ВікісховішчыАгульныя даныя

Вытворца: Toyota
Выпуск: 2012 — ц.ч.
Зборка: Японія
ХарактарыстыкіМасава-габарытныя
Даўжыня: 4275 мм
Шырыня: 1760 мм
Вышыня: 1460 мм
Колавая база: 2600 мм
Іншае
Аб'ём бака: 50 л

Toyota Auris — хэтчбэк ад японскага аўтавытворцы Toyota Motor Corporation, упершыню выпушчаны ў 2006 годзе ў якасці замены хэтчбэка Toyota Corolla. Машыны для еўрапейскага рынка вырабляліся на заводах у Вялікабрытаніі і Турцыі з 2007 года. На сённяшні дзень прадстаўлена 2 пакалення Toyota Auris:

Апісанне ‘2015

Для Toyota Auris на выбар даступныя бензінавы, дызельны ці гібрыдны рухавікі. Варыянт з найменшымі эксплуатацыйнымі выдаткамі — гібрыдны рухавік. Выдатак паліва пры ім складае 6,3 л/100 км, выкіды СО2 — 79 г/км, а разгон да 100 км/г адбываецца за 10,9 секунд. 1,4-літровы дызельны рухавік прапануе нават ледзь вялікую эканомію паліва, чым гібрыдны, расходваючы, па афіцыйных дадзеных, 6,2 л/100 км, але ён недастаткова хуткі — паскарэнне да 100 км/г займае 12,5 секунд. 

Бяспека

Вынікі краш-тэсту Toyota Auris 2013 года згодна з EuroNCAP[1]:

Toyota Auris 2013 года
Дарослы

пасажыр

Дзіця Пешаход Сістэмы

бяспекі

92 % 84 % 68 % 66 %

Агляд мадэлі

Toyota Auris другога пакалення выпускаецца ў Вялікабрытаніі.

Зноскі

  1. https://www.euroncap.com/en/results/toyota/auris/8892
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Аўтамабілі Toyota
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Хэтчбэкі