wd wp Пошук:

Termin X

Termin X — беларускі альтэрнатыўны рок-гурт з Мінска.

Гурт быў заснаваны ў 2005 годзе Кірылам Домнічам і Змітром Копацем. У 2006 і 2007 гадах удзельнічаў у конкурснай частцы фестываля «Басовішча». Першым запісам гурта стала песня «Згубіцца», якую музыкі прадставілі на партале Тузін Гітоў у 2006 годзе. У пачатку 2007 года гурт выдае першае інтэрнэт-дэма пад назвай «Закрэслі сваё імя», а летам выдае сінгл «Чароўны мур» (кавер на песню «Wonderwall» гурта Oasis; пераклад Сяргея Балахонава). Разам з выданнем новай песні гурт прыпыняе сваё існаванне (2008 год).

У 2009 годзе гурт уз’яднаўся, каб запісаць альбом, які выдаецца 27 красавіка 2010 года пад назвай «Што дае нам магчымасць дыхаць» і выкладваецца ў інтэрнэт для вольнага спампоўвання[1].

У 2011 годзе калектыў зноў спыняе сваё існаванне. У 2014 годзе, пасля смерці беларускай артысткі, тэле- і радыёвядучай Элеаноры Язерскай, былы фронтмэн Кірыл Домніч, каму апошняя была цёткай, прадставіў новую версію песні «Радыё-радыё», прысвёчаную памяці Язерскай[2].

Дыскаграфія

Удзел у складанках

Удзельнікі

Апошні склад

Былыя ўдзельнікі

Зноскі

  1. 1 2 Termin X “Што дае нам магчымасць дыхаць” (+аўдыё) / Experty.by
  2. TERMIN X. ПРЫСЬВЯЧЭНЬНЕ ЭЛЕАНОРЫ ЯЗЕРСКАЙ (ФОТА, АЎДЫЁ) / Тузін Гітоў
  3. SB Termin X: паўстаньне зь мёртвых(бел.) . Тузін Гітоў (10 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2011. Праверана 14 сакавіка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рок-гурты Беларусі