wd wp Пошук:

Oasis

Oasis (бел.: Аазіс) — музычны гурт з Манчэстэра, Вялікабрытанія, адзін з найбольш уплывовых гуртоў брыт-попу.

Творчы касцяк гэтага гурта з Манчэстэра[1] складаюць браты Галахеры: вакаліст Лiам Галахер (нар. 21 верасня 1972) і гітарыст Ноэл Галахер (нар. 29 мая 1967).

Гісторыя

Браты выраслі на поўдні Манчэстэра ў сям’і ірландскіх каталікоў. Пакуль малодшы брат Ліам Галахер хадзіў у школу, Ноэл, які атрымаў у падарунак на 11-ы дзень нараджэння гітару ад свайго бацькі, захапіўся панк-рокам, і, як і многія яго аднагодкі, атрымліваў задавальненне ад прагулаў, рабавання і хуліганства. Ва ўзросце 13 гадоў Ноэл быў асуджаны ўмоўна на паўгады за абрабаванне раённай крамы, і пасля гэтага здарэння ўсур’ёз вырашыў заняцца музыкай, беручы прыклад з гітарыста Smiths Джоні Мара. Ліам Галахер не захапляўся музыкай да 1989 года, пакуль старэйшы брат не прывёў яго на канцэрт Inspiral Carpets. Ноэл пасябраваў з удзельнікам гэтага гурта Клінтам Бунам, потым стаў тэхнікам гурта і паехаў з музыкамі ў вялікае турнэ. У 1991 ён патэлефанаваў дадому, і маці сказала яму, што Ліам Галахер таксама стаў музыкам і сабраў свой уласны гурт.

Гітарыст Пол Артур з мянушкай Bonehead (англ.Тупіца) (нар. 23 ліпеня 1965), барабаншчык Тоні Мак-Кэрал і Пол Мак-Гіган (нар. 9 мая 1971) ігралі разам пад іменем Rain, а пасля таго, як Ліам Галахер стаў вакалістам гурта, яны змянілі назву на Oasis.

У 1992 годзе пасля канцэрту ў Манчэстэры да іх далучыўся Ноэл. Ён стаў гітарыстам і аўтарам амаль што ўсіх песень гурту. У маі 1993 года яны выступілі ў Глазга, дзе зрабілі моцнае ўражанне на ўладальніка лэйблу Creation Records Алана Мак-Гі, які прысутнічаў на канцэрце выпадкова.

Пад канец 1993 года выйшаў дэбютны сінгл «Columbia». Кампазіцыя адразу ж трапіла ў плэй-ліст BBC Radio, што было вельмі рэдкім выпадкам, улічваючы палітыку радыёстанцыі. У пачатку наступнага года прэса літаральна абрушылася на гурт, крытыкуючы галоўным чынам амаральныя паводзіны музыкантаў. З-за пастаяннага ўжывання наркотыкаў і алкаголю было сарвана некалькі канцэртаў, і гэта прывяло да напружанай атмасферы ўнутры калектыву.

Нягледзячы на гэта ў маі 1994 года сінгл «Supersonic» трапіў у брытанскі Top 40, а наступны сінгл «Shakermaker», выпушчаны праз два месяцы, дабраўся да 11-га радка брытанскага хіт-параду сінглаў. Неўзабаве выйшаў сінгл «Live Forever», у якім вельмі адчуваўся ўплыў The Beatles, а на вокладцы дыску быў намаляваны дом, у якім вырас Джон Ленан. Сінгл трапіў у першую дзясятку альбомаў Вялікабрытаніі. Гэта сведчыла пра тое, што дэбютны альбом гурта чакае вялікі поспех, і ў верасні 1994 года першы альбом Definitely Maybe заняў першы радок у хіт-парадзе Вялікабрытаніі.

У 1995 годзе гурт пачаў заваёўваць Злучаныя Штаты. Пасля некалькіх канцэртаў хіты Oasis падабраліся да самага Top 50 часопісу Billboard. У сярэдзіне года барабаншчык Мак-Кэрал пакінуў гурт, а яго месца заняў Алан Уайт (нар. 26 мая 1972). Разам з ім гурт пачаў працаваць над сваім другім альбомам «(What’s the Story) Morning Glory?», які выйшаў у кастрычніку 1995 года і стаў адным з найлепшых поп-альбомаў 90-х гадоў. Сінглы «Roll With It» і «Some might say» занялі першыя радкі чартаў у Вялікабрытаніі. Акрамя гэтага валікі поспех мелі хіты «Wonderwall» і «Don’t look back in anger».

У 1997 годзе Oasis выпусцілі свой трэці па ліку альбом «Be here now», якому папярэднічаў сінгл «D’you Know What I Mean?». Песня заняла першае месца ў брытанскім хіт-парадзе. Фанаты з нецярпеннем чакалі выхаду дыску, а ў дзень рэлізу каля крамаў грамафоннага запісу выстраіліся вялікія чэргі. Цягам 24 гадзін было прададзена 800 тыс. экзэмпляраў. Хаця ў альбоме ўсё яшчэ адчуваецца моцны ўплыў The Beatles, там аказалася шмат аўтэнтычных песень. «Stand by me», якая стала адной з найлепшых песень Ноэла Галахера і грандыёзная «All around the world», зробленая ў духу «Hey Jude», вельмі хутка атрымалі папулярнасць у слухачоў па ўсім свеце.

У 1998 годзе выйшаў зборнік хітоў гурта, які ўключыў у сябе канцэртныя версіі хітоў «Acquiesce» і «Stay Young». У жніўні наступнага года гурт пакінулі Артур і Мак-Гіган, на змену якім прыйшлі гітарыст Джэм Арчэр (экс-Heavy Stereo) і бас-гітарыст Эндзі Бэл (экс-Ride, Hurricane № 1). У 2000 годзе гурт выпусціў чацвёрты па ліку студыйны альбом «Standing on the shoulder of giants». Нягледзячы на поспех першага сінглу «Go Let it Out», які дэбютаваў у лютым на першым месцы, альбом не змог дасягнуць поспеху сваіх папярэднікаў.

У красавіку 2002 года гурт зноў трапіў на вяршыні хіт-парадаў з сінглам «The Hindu Times», а затым яны выпусцілі новы альбом «Heathen Chemistry». Ліам Галахер прыняў удзел у запісу новых альбомаў Death in Vegas і Prodigy.

Састаў

Апошні склад
Былыя ўдзельнікі

Часавая лінія

Дыскаграфія

Асноўны артыкул: Дыскаграфія Oasis

Узнагароды

NME Awards

Год Намінант Прэмія Вынік
1995 «Live Forever» «Single of the Year»
(Сінгл года)
Перамога
1995 «Definitely Maybe» «Album of the Year»
(Альбом года)
Перамога
1995 Oasis «Best New Band»
(Лепшая новая група)
Перамога
1996 «Wonderwall» «Best Single»
(Лепшы сінгл года)
Перамога
1996 «(What's the Story) Morning Glory?» «Best Album»
(Лепшы альбом)
Перамога
1996 Oasis «Best Live Band»
(Лепшая канцэртная каманда)
Перамога
1996 Oasis «Best Band»
(Лепшая група)
Перамога
1997 «Knebworth» «Best Musical Event»
(Лепшае выступленне)
Перамога
1997 Oasis «Band of the Year»
(Група года)
Перамога
2003 Oasis «Best Live Band»
(Лепшая канцэртная каманда)
Пройгрыш
2003 Oasis «Best UK Band»
(Лепшая Брытанская група)
Перамога
2003 Oasis «Artist of the Year»
(Артыст года)
Перамога
2005 «Definitely Maybe» «Best Music DVD»
(Лепшы DVD)
Перамога
2006 «The Importance of Being Idle» «Best British Track»
(Лепшая Брытанская песня)
Пройгрыш
2006 «The Importance of Being Idle» «Best Video»
(Лепшае відэа)
Пройгрыш
2006 «Don't Believe the Truth» «Best Album»
(Лепшы альбом)
Пройгрыш
2006 Oasis «Best Live Act»
(Лепшы канцэрт)
Пройгрыш
2006 Oasis «Best British Band»
(Лепшая Брытанская група)
Пройгрыш
2007 Oasis «Best British Band»
(Лепшая Брытанская група)
Пройгрыш
2009 Oasis «Best British Band»
(Лепшая Брытанская група)
Перамога
2009 Oasis «Best Live Band»
(Лепшая канцэртная каманда)
Пройгрыш
2009 «Dig Out Your Soul» «Best Album»
(Лепшы альбом)
Пройгрыш
2009 «The Shock of the Lightning» «Best Video»
(Лепшае відэа)
Пройгрыш

Q Awards

Год Намінант Прэмія Вынік
1994 Oasis «Best New Act»
(Лепшы дэбют)
Перамога
1995 Oasis «Best Live Act»
(Лепшы канцэрт)
Перамога
1996 Oasis «Best Act in the World Today»
(Лепшы выканаўца ў свеце)
Перамога
1997 Oasis «Best Act in the World Today»
(Лепшы выканаўца ў свеце)
Перамога
2000 Oasis «Best Live Act»
(Лепшы канцэрт)
Перамога
2002 «The Hindu Times» «Best Single»
(Лепшы сінгл)
Пройгрыш
2002 Oasis «Best Live Act»
(Лепшы канцэрт)
Пройгрыш
2002 Oasis «Best Act in the World Today»
(Лепшы выканаўца ў свеце)
Пройгрыш
2005 «The Importance of Being Idle» «Best Video»
(Лепшае відэа)
Пройгрыш
2005 «The Importance of Being Idle» «Best Track»
(Лепшая песня)
Пройгрыш
2005 «Don't Believe the Truth» «Best Album»
(Лепшы альбом)
Перамога
2005 Oasis «Best Live Act»
(Лепшы канцэрт)
Пройгрыш
2005 Oasis «Best Act in the World Today»
(Лепшы выканаўца ў свеце)
Пройгрыш
2005 Oasis «People's Choice Award»
(Выбар народа)
Перамога
2006 Oasis «Best Act in the World Today»
(Лепшы выканаўца ў свеце)
Перамога
2008 Oasis «Best Act in the World Today»
(Лепшы выканаўца ў свеце)
Пройгрыш
2009 Oasis «Best Live Act»
(Лепшы канцэрт)
Пройгрыш
2009 Oasis «Best Act in the World Today»
(Лепшы выканаўца ў свеце)
Пройгрыш

MTV Europe Music Awards

Год Намінант Прэмія Вынік
1994 Oasis «Best UK Act»
(Лепшы Брытанскі выканаўца)
Перамога
1996 «Wonderwall» «Best Song»
(Лепшая песня)
Перамога
1996 Oasis «Best Group»
(Лепшая група)
Перамога
1996 Oasis «Best Rock»
(Лепшы рок-выканаўца)
Перамога

MTV Video Music Awards Japan

Год Намінант Прэмія Вынік
2002 Oasis «Best Live Act»
(Лепшы канцэрт)
Перамога
2006 «Lyla» «Best Group Video»
(Лепшае відэа)
Пройгрыш
2006 Oasis «Best Video of the Year»
(Лепшае відэа года)
Пройгрыш
2006 «Don't Believe the Truth» «Best Album of the Year»
(Лепшы альбом года)
Пройгрыш

Brit Awards

Год Намінант Прэмія Вынік
1995 Oasis «Best British Newcomer»
(Лепшы Брытанскі дэбют)
Перамога
1996 «Wonderwall» «Best British Video»
(Лепшае Брытанскае відэа)
Перамога
1996 Oasis «Best British Group»
(Лепшая Брытанская група)
Перамога
1996 «(What's the Story) Morning Glory?» «Best British Album»
(Лепшы Брытанскі альбом)
Перамога
1998 «D’You Know What I Mean?» «Best British Video»
(Лепшае Брытанскае відэа)
Пройгрыш
1998 Oasis «Best British Group»
(Лепшая Брытанская група)
Пройгрыш
1998 «Be Here Now» «Best British Album»
(Лепшы Брытанскі альбом)
Пройгрыш
2003 Oasis «Best British Group»
(Лепшая Брытанская група)
Пройгрыш
2006 Oasis «Best British Rock Act»
(Лепшы Брытанскі рок-выканаўца)
Пройгрыш
2006 Oasis «Best British Live Act»
(Лепшы Брытанскі канцэрт)
Пройгрыш
2007 Oasis «Outstanding Contribution to Music»
(Унёсак у развіццё сучаснай музыкі)
Перамога
2010 «(What's the Story) Morning Glory?» «BRITs Album of 30 Years Nominees»
(Лепшы Брытанскі альбом за апошнія 30 гадоў)
Перамога

UK Music Video Awards

Год Намінант Прэмія Вынік
2009 «Falling Down» «Best Cinematography in a Video»
«Best Editing in a Video»
«Best Rock Video»
Пройгрыш
Перамога
Пройгрыш
2009 «Dig Out Your Soul» «The Innovation Award» Перамога

Зноскі

  1. Oasis Архівавана 4 сакавіка 2016. — SEfan.RU (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выканаўцы Epic Records
Катэгорыя·Гурты альтэрнатыўнага рока
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BRIT Awards
Катэгорыя·Квінтэты
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ivor Novello Awards
Катэгорыя·Інды-рок-гурты
Катэгорыя·Зніклі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай