wd wp Пошук:

Svet Boogie Band

Svet Boogie Bandбеларускі блюз-бэнд. Заснаваны ў 2003 годзе Святаславам Хадановічам (Svet). Спыніў сваё існаванне ў 2008 годзе, у сувязі са смерцю заснавальніка групы.

Гісторыя

Першапачатковая назва калектыва — «Svet & Al Boogie Band» (да чэрвеня 2004 года)[1].

У 2004 годзе Сяргея Катлярова замяніў Аляксей Золатаў (ударныя), Аляксея Шыловіча замяніў Арцемій Крычэўскі. У 2005 годзе Крычэўскага замяніў Зміцер Гаўрылік, Арцёма Гаўрушына — Ціхан Золатаў (бас). У 2006 годзе Гаўрыліка замяніў Аляксей Шыловіч, які вярнуўся у калектыў.

Група гастралявала па Францыі, Польшчы, Чэхіі, часта выступала ў маскоўскіх джазавых і блюзавых клубах.

У верасні 2008 года ў ДТЗ загінуў лідар калектыва Святаслаў Хадановіч, яму было 28 гадоў.

У 2012 годзе выйшаў двухсерыйны дакументальны фільм «SVET» пра музыку Святаслава Хадановіча[2].

Дыскаграфія

Склад

Зноскі

  1. Д. Безкоровайный. Svet Boogie Band (нявызн.). Experty.by. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2014. Праверана 9 кастрычніка 2013.
  2. Elena Tsahelskaya. фильм SVET серия 1 (нявызн.) (22 красавіка 2015). Праверана 21 ліпеня 2016.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рок-гурты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта