wd wp Пошук:

Super Meat Boy

Super Meat Boyкамп’ютарная інды-гульня ў жанры платформера, распрацаваная камандай Team Meat, што складаецца з Эдмунда Мак-Мілена і Томі Рэфенеса. Выпушчана 20 кастрычніка 2010 года для Xbox Live Arcade[4], 30 кастрычніка для Windows праз Steam[5] і 2 снежня праз Direct2Drive[6]. Яна развівае механіку, закладзеную ў Meat Boy — флэш-гульні, створанай Эдмундам Мак-Міленам і Джонатанам Мак-Энці (англ.: Johnathan McEntee) і выпушчанай на сайце Newgrounds у кастрычніку 2008 года[7]. Super Meat Boy расказвае гісторыю Мяснога хлопца, які ратуе сваю сяброўку, Пластыр-дзяўчынку, ад злавеснага Доктара зародка.

Гульня атрымала станоўчыя водгукі крытыкаў, якія адзначылі рэтра-стыль гульні, а таксама яе высокую складанасць. Апроч гэтага, яна атрымала розныя ўзнагароды, сярод якіх «Самая складаная гульня 2010 года» (англ.: Most Challenging Game), прысуджаная сайтам IGN і «Лепшая загружаная гульня 2010 года» (англ.: Best Downloadable Game), прысуджаная сайтамі GameSpot і GameTrailers. Праект быў камерцыйна паспяховым — за васямнаццаць месяцаў продажаў гульня дасягнула «плацінавага» статусу — колькасць прададзеных копій на ўсіх платформах наблізілася да адзнакі ў 1,1 мільён (80 % продажаў даводзіцца на PC-версію, 20 % — на Xbox Live Arcade)[8][9][10][11]. 14 снежня 2011 года Super Meat Boy была выпушчана ў складзе Humble Indie Bundle 4. 7 чэрвеня 2012 года гульня таксама была дададзена ў склад Humble Indie Bundle V у якасці бонуса для тых, хто заплацілі больш сярэдняй цэны.

Геймплэй

Геймплэй гульні падобен з традыцыйнымі кансольнымі платформерамі, такімі як Mega Man і N, якія патрабуюць высокай дакладнасці кіравання персанажам. Гулец кіруе маленькім квадратным, пазбытым скуры персанажам, па імі Meat Boy (бел.: Мясны хлопец), які павінен выратаваць сваю сяброўку Bandage Girl (бел.: Пластыр-дзяўчынка) з рук Dr. Fetus (бел.: Доктар зародак). Гульцу трэба, кіруючы галоўным героем і выкарыстоўваючы здольнасць слізгаць па сценах, правесці яго праз узроўні, што ўтрымліваюцт розныя пасткі, такія як цыркулярныя пілы, іголкі і соль, і дасягнуць Bandage Girl. Колькасць жыццяў неабмежавана, а пасля смерці Meat Boy адразу з’яўляецца ў пачатку ўзроўня. Пасля праходжання ўзроўня гульцу паказваюць паўтор, у якім адначасна адлюстроўваюцца апошнія 40 спроб праходжання[12][13].

Узроўні

Парадак раздзелаў

Гульня складаецца з пяці асноўных раздзелаў, па 20 узроўняў у кожным. Гулец павінен прайсці прынамсі 17 з іх (у любым парадку) для таго, каб адкрыць боса, пасля праходжання якога адкрываецца наступная частка. Пасля праходжання пятай часткі адкрываецца шостая частка The End, якая складаецца з пяці этапаў, пройдучы якія гулец адкрывае фінальнага боса — Dr. Fetus’а. Пасля перамогі над ім адкрываецца дадатковая сёмая частка The Cotton Alley, якая складаецца з 20 вельмі складаных узроўняў, у якіх адзіным даступным персанажам з’яўляецца Bandage Girl[14]. Усяго ў гульні даступны каля 350 узроўняў[15]. Пры праходжанні ўзроўня светлага свету (англ.: light world) хутчэй кантрольнага часу адкрываецца яго альтэрнатыўная, ускладненая версія ў цёмным свеце (англ.: dark world). На многіх узроўнях першых пяці раздзелаў і ва ўсіх warp-зонах сустракаюцца пластыры, збіраючы якія, гулец адкрывае персанажаў з іншых відэагульняў.

Падчас праходжання роўня гулец можа выявіць сіні партал — warp-зону (англ.: warp zone), пры ўваходжанні ў якую гулец трапляе ў міні-гульню, стылізаваную пад адну з рэтра-гульняў. У ёй гулец мае толькі 3 жыцці і не можа змяніць персанажа. У кожным раздзеле ёсць 4 warp-зоны[примечание 1]. У светлым свеце ёсць адна warp-зона чырвонага колеру, бонусам за праходжанне якой з’яўляецца разблакаваны персанаж[14]. Пасля праходжання асноўнай часткі на выпадковым узроўні можа з’явіцца перайначаная Bandage Girl[16]. Калі ў гэты час гулец пройдзе яго, тое адкрыецца «глючны ўзровень» (англ.: glitch level), вельмі падобны на warp-зоны, аднак ён мае больш высокую складанасць[14].

На ранніх этапах распрацоўкі кожны раздзел складалася з 15 узроўняў, падзеленых на наборы па 3 этапы, што ўтрымлівалі 16 пластыраў і не складалася з цёмны свет і warp-зоны. Гульцу быў даступны першы набор, пасля праходжання двух узроўняў якога адкрываўся наступны набор, а пасля праходжання апошняга набору адкрываўся бос. Пазней распрацоўнікі вырашылі адмовіцца ад сістэмы набораў і зрабілі ўсе ўзроўні раздзелаў спрадвечна адкрытымі.

У інтэрв’ю часопісу «Игромания» Эдмунд Мак-Мілен расказаў, па якім прынцыпе будаваліся ўзроўні. «Калі ўзровень складаны, тое ён кароткі. Калі прасты, то доўгі. А ў фінале ўзроўні і складаныя, і доўгія!», — заявіў ён.

Заўвагі

Каментарыі

  1. Тры ў светлым свеце і адна ў цёмным свеце.

Крыніцы

  1. Андрей Чаплюк. Блиц-новости(руск.) . Игромания (10 декабря 2010 года). Праверана 12 студзеня 2011.
  2. Возрастной рейтинг игры Super Meat Boy по версии ESRB(англ.)  (недаступная спасылка). ESRB. Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2014. Праверана 4 чэрвеня 2011.
  3. Узроставы рэйтынг гульні Super Meat Boy паводле версіі PEGI(англ.)  (недаступная спасылка). PEGI. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2012. Праверана 4 чэрвеня 2011.
  4. Старонка гульні ў Xbox Live Marketplace(англ.)  (недаступная спасылка). Xbox Live. Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2012. Праверана 30 снежня 2010.
  5. Старонка гульні ў Steam(руск.)  (недаступная спасылка). Steam. Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2012. Праверана 30 снежня 2010.
  6. Старонка гульні ў Direct2Drive(англ.)  (недаступная спасылка). Direct2Drive. Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2012. Праверана 3 красавіка 2011.
  7. Corbie Dillard. Team Meat Interview(англ.)  (недаступная спасылка). Nintendo Life (1 февраля 2009 года). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2012. Праверана 30 снежня 2010.
  8. Harry Monogenis. Super Meat Boy sells 1 million copies, is still hard(англ.)  (недаступная спасылка). Destructoid (3 студзеня 2012 года). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2012. Праверана 4 лютага 2012.
  9. Павел Бажин. Блиц-новости(руск.) . Игромания (5 destructoid2012 года). Праверана 4 лютага 2012.
  10. Wesley Yin-Poole. Super Meat Boy sells over 1 million(англ.)  (недаступная спасылка). Eurogamer (3 destructoid2012 года). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2012. Праверана 4 лютага 2012.
  11. Pavel Zharnikov. Super Meat Boy обзавелась «платиновым» статусом(руск.)  (недаступная спасылка). Playground.ru (7 красавіка 2011 года). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2012. Праверана 4 студзеня 2012.
  12. bluebaby. Super Meat Boy coming to Steam!(англ.)  (недаступная спасылка). Newgrounds (29 верасня 2009 года). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2011. Праверана 30 снежня 2010.
  13. Эдмунд МакМиллен. Why am I so… hard?(англ.)  (недаступная спасылка). Team Meat (16 красавіка 2010 года). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2012. Праверана 30 снежня 2010.
  14. 1 2 3 Super Meat Boy (video game)(англ.)  (недаступная спасылка). Giant Bomb. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2012. Праверана 25 снежня 2010.
  15. Nathan Meunier. Indie Queue: Meat Boy Gets Supersized(англ.)  (недаступная спасылка). The Escapist (5 красавіка 2009 года). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2009. Праверана 30 снежня 2010.
  16. Коды по “Super Meat Boy”(руск.)  (недаступная спасылка). Игромания (28 студзеня 2011 года). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 2 лістапада 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні паводле алфавіта
Катэгорыя·Гульні для Mac OS X
Катэгорыя·Гульні для Windows
Катэгорыя·Steam-гульні
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні 2010 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу