wd wp Пошук:

Step hall

Step Hall — фанк-гурт, які афіцыйна з’явіўся на свет 14 лютага 2011 года ў горадзе Мінск (Беларусь).

Склад

Лідар, саліст і стваральнік калектыву — Андрэй Бібікаў, папулярны мінскі акцёр (БДМТ), выкладчык (Школа тэлемайстэрства «Планета» пры канале БелМузТБ, Мінская школа прамоўніцкага мастацтва) і тэлевядучы (Кулінарнае шоў «Дело вкуса» на «НТВ-Беларусь»). Сёння ў склад групы ўваходзяць наступныя музыкі: Ігар Латушка (бас-гітара), Кірыл Шэвандо (ударныя), Даніла Лях (клавішы), Марына Фёдарава (бэк-вакал), Сцяпан Шымко (труба) і Мікалай Ліфанаў (трамбон).

Творчая дзейнасць

За сваю дзейнасць група дала больш за сотню канцэртаў і ўдзельнічала ў многіх міжнародных і дабрачынных акцыях. Адным з галоўных дасягненняў групы з’яўляецца ўдзел у фестывалях «Рок па вакацыях 2012» і «Соседний мир 2012» («Беларуская ноч»). 13 лютага 2013 года, напярэдадні дня Святога Валянціна, да свайго двухгоддзя група прэзентавала свой першы кліп на песню «Stop This Night». 13 сакавіка 2013 года Step Hall у мінскім начным клубе «Гудвін» прэзентавалі свой дэбютны альбом «The Show»[1], у які ўвайшлі 9 англамоўных і 1 рускамоўная кампазіцыя[2].

Зноскі

  1. Step Hall: The Show і прыгожая песня для прыгожых дзяўчат (+фота) / Experty.by
  2. Step Hall “The Show” (+аудио) / Experty.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Рок-гурты Беларусі
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта