wd wp Пошук:

South Park

Паўднёвы парк (англ.: South Park) — амерыканскі мультсерыял.

Гісторыя шоу

Гісторыя шоу пачынаецца ў 1993 годзе, калі два студэнта Універсітэта Каларада, Паркер і Стоўн, стварылі кароткаметражны мультфільм «Ісус супраць Фросці» («Jesus vs. Frosty»). У гэтым даволі груба зробленым фільме ўдзельнічалі прататыпы будучых хлопчыкаў з «South Park».

Кіраўнікі «Fox» бачылі гэты фільм, і ў 1995 годзе Браян Грэден (Brian Graden) даручыў Паркеру і Стоўну стварыць другую кароткаметражку, для таго каб разаслаць яе сябрам у выглядзе каляднай відэа-паштоўкі. Мультфільм пад назвай «Дух каляд» або, іншая назва, «Ісус супраць Санты» («The Spirit of Christmas»; «Jesus vs. Santa») утрымоўваў сцэны рукапашнай дуэлі паміж Ісусам і Санта-Клаусам. (Пазней гэты відэафрагмент быў скарыстаны ў шоу, у эпізодзе «A Very Crappy Christmas».) Відэафрагмент хутка стаў хітом і атрымаў шырокае распаўсюджванне, у тым ліку праз Інтэрнэт. Гэта прывяло да абмеркавання ідэі аб стварэнні серыяла — спачатку з Fox, затым з Comedy Central, дзе 13 жніўня 1997 года і адбылася прэм’ера. (Варта зазначыць, што існуе і першапачатковы, які выйшаў толькі пазней на DVD варыянт пілотнай серыі з некаторымі адрозненнямі ад той што выйшла версіі.)

Правакацыйны, адкрыты і нават, часцяком, абразлівы характар шоу хутка прывёў да пратэстаў з боку шэрагу грамадскіх дзеячаў, і тавары з сімволікай шоу (асабліва футболкі) былі забароненыя ў некаторых школах і іншых грамадскіх месцах.[крыніца?] Гэтыя інцыдэнты моцна нагадвалі забароны на футболкі з малюнкам Барта Сімпсана ў пачатку 1990-х, пасля таго як «Сімпсаны» былі абвінавачаныя ў распаўсюджванні падлеткавай злачыннасці. Comedy Central абараніў «South Park», паказаўшы на тое, што шоу мае тэлевізійны рэйтынг TV-MA (толькі для сталай аўдыторыі) і паказваецца толькі ў начныя гадзіны, калі дзеці, хутчэй за ўсё, не могуць яго глядзець.[крыніца?]

У 1999 года выйшаў паўнаметражны анімацыйны фільм «Саус-Парк: вялікі, доўгі і неабрэзаны» (South Park: Bigger, Longer & Uncut).

11 лістапада 1999 года, праз 4 месяца пасля прэм’еры «South Park: Bigger, Longer & Uncut» у кінатэатрах ЗША, актрыса Мэры Кэй Бергман, якая агучыла ўсе жаночыя ролі ў мультсерыяле і ў паўнаметражным фільме, пакончыла жыццё самагубствам у сваёй хаце ў Лос-Анджэлесе.

У эпізодзе «It Hits the Fan» шоу «South Park» пабіла рэкорд па лаянках: слова «shit» (дзярмо) было вымаўлена 162 разы. За 22-хвілінны эпізод гэтае слова прамаўлялася ў сярэднім кожныя 8 секунд, і на экране нават быў лічыльнік, які паказвае, колькі раз гэтае слова было вымаўлена.

У 2005 годзе шоу атрымала прэмію Эммі за эпізод «Лепшыя сябры назаўжды».

Эрык Картман у эпізодзе 2002 года сказаў: «Незалежнае кіно — гэта калі каўбоі-педыкі ядуць пудынг і спазнаюць сваю сексуальнасць». Перад прэм’ерай «Гарбатай гары» у 2005-м стваральнікі серыяла заявілі, што пададуць у суд на Энга Лі, калі каўбоі ў фільме ядуць пудынг. Судовага працэсу не адбылося — героі фільма ў асноўным ядуць кансерваваныя бабы.

Персанажы

Як персанажы, так і становішча серыяла наўмысна зробленыя вельмі прымітыўна, як быццам усё выразана нажніцамі з каляровай паперы. Для стварэння персанажаў быў скарыстаны CorelDRAW, анімацыя выкананая ў Maya. Для параўнання: адзін эпізод «Сімпсанаў» ствараецца ў сярэднім за шэсць месяцаў, у то час як некаторыя эпізоды «Саут-Парк» ствараліся ўсяго за тры дні. Гэта дазваляе серыялу аператыўна адлюстроўваць падзеі рэальнага жыцця.

Асноўныя персанажы

Галоўнымі героямі мультсерыяла з’яўляюцца чатыры вучні амерыканскай пачатковай школы:

Часта выступае ў ролі прасцяка. Як правіла, лагодны і цвяроза думаючы чалавек. Звычайна спрабуе выйсці з скандальных сітуацый шляхам пошуку лагічна дакладнага рашэння. Стэн з’яўляецца рэзанёрам, у выяве якога ўвасобілася альтэр эга стваральніка — Трэя Паркера, і часта падводзіць падрахунак або прамаўляе мараль усёй серыі.

Адчувальны скептык, часам самаздаволены і паддаецца ўплыву. У выяве Кайла фактычна ўвасобілася альтер эга Мэта Стоуна, які гэтак жа, як і герой мультфільма, з’яўляецца яўрэем па нацыянальнасці. Аднак, у адрозненне ад героя, па сваіх духоўных перакананнях Мэт — агностык. Як і Стэн, Кайл часта дае разумную ацэнку ненармальным паводзінам акаляючых іх дарослых, хоць і больш эмацыйную і суб’ектыўную.

Прататыпам гэтага героя стаў Арчы Банкер, выдуманы персанаж некалі папулярнага ў ЗША камедыйнага серыяла «Усёй сям’ёй». Эрык часта з’яўляецца завадатарам канфлікту і задае праблематыку серыі. Ён вульгарны, агрэсіўны, мае нядужыя садысцкія схільнасці, нецярплівы да ўсяго чужога, распешчаны, грубы, варожы і, да ўсяго іншага, пакутуе на атлусценне. Ён расіст, таму ўвесь час абражае Кайла. Часам ён смяецца над Кенні праз яго беднату. У той жа час, яго паказныя і сацыапатычныя манеры часта гуляюць з ім злы жарт: іншыя хлопцы пагарджаюць Эрыкам, не разумеючы, як жа яго можна трываць. У шматлікіх частках Картман адкрыта супрацьстаіць астатнім тром персанажам. У серыі «Гнеў яўрэя» (Passion of the Jew) ён засноўвае неанацысцкую групоўку. Тым не менш, Картман не раз дэманструе свае звышнатуральныя здольнасці да вядзення бізнесу і лідарства. У некаторых серыях ён з лёгкасцю зарабляе грошы або схіляе іншых герояў (як дзяцей, так і дарослых) да дзеянняў, якія дапамаглі б яму дамагчыся ўласных мэтаў.

Выхадзец з надзвычай няшчаснай і беднай сям’і. Ён памяшаны на сексе і туалетным гумары. Маўленне персанажа дрэнна адрознае, паколькі ён носіць шчыльны, прылеглы да твару каптур (тым не менш, усё яго фразы сапраўды нясуць сэнсавую нагрузку). На працягу першых пяці сезонаў Кенні выступае ў ролі адвечнай ахвяры, якую, як і належыць, забіваюць мноствам абсурдных (а часам і пацешных) спосабаў. Гэта адбываецца з серыі ў серыю, але Кенні цудоўным чынам адраджаецца ізноў і ізноў (існуе толькі некалькі серый, дзе ён застаецца жывы). У канцы пятага сезону Кенні гіне па-сапраўднаму, таму ў наступных частках сябрам прыходзіцца шукаць яму замену: спачатку ў асобе Батт’рса, а затым — Твіка. Кенні ізноў становіцца адным з галоўных герояў у канцы апошняй серыі шостага сезону, і час ад часу рок па-ранейшаму наганяе яго.

C самага пачатку было задумана, што ў кожнай серыі Кенні будзе раптам гінуць якім-небудзь жахлівым чынам. Пасля гэтага Стэн звычайна крычыць: «Божа мой, яны забілі Кенні!» — а Кайл працягвае: «Сволачы!».

Вядома некалькі эпізодаў, дзе Кенні так або інакш з’яўляецца без каптура: у эпізодзе 402 The Tooth Fairy Tats 2000 мы бачым яго голым, але са спіны; у эпізодзе 504 The Super Best Friends відаць твар мёртвага Кенні, але ён абрыт нагала; у эпізодзе 706 Lil’ Crime Stoppers Кенні зноў з’яўляецца голым са спіны (у душы); у эпізодзе 807 The Jeffersons Кенні з’яўляецца без каптура, але ў масцы; нарэшце, па здагадках фанатаў, менавіта Кенні ходзіць у кепцы і без каптура ў эпізодзе 905 The Losing Edge (ён выступае ў бейсбольнай камандзе пад нумарам 13). Аднак, галоўнае з’яўленне Кенні без каптура — гэта фінал поўнаметражкі Bigger, Longer & Uncut.

У некаторых сезонах у якасці асноўных таксама выступаюць персанажы:

Аднакласнік галоўных герояў, прыкаваны хваробай да інваліднага крэсла. Нічога не вымаўляе акрамя выкрыкаў “ЦІММІ!!!”,“ГАББЛЗ!!!” (клічка яго хатняга індыка),“ДЖЫМІ!!!”,“Гаўно” і іншай лухты. Упершыню ён з’явіўся, калі мультсерыял ужо заваяваў папулярнасць, — у пачатковых серыях чацвёртага сезону. Падчас шостага сезону Ціммі замяняў Кенні, падпяваючы асноўнай музычнай тэме, якая папярэднічае кожную серыю.

Замяняў Кенні першую палову шостага сезону мультсерыяла, і хоць у канцы шостага Кенні ізноў вярнуўся да неразлучнай чацвёркі, Баттэрс па-ранейшаму захаваў сваё значэнне.

Нервовы, прастадушны, лёгка паддаецца ўплыву і запрыгонены, але ў той жа час іранічны і нават праніклівы аптыміст. Уладныя і дэспатычныя бацькі часта жорстка караюць яго. Звычайна Баттэрс знаходзіць падтрымку і/або пагардлівасць са боку Картмана, Кайла і Стэна.Забіў некалькі чалавек на чэмпіянаце па чачотцы,калі з яго нагі зляцеў чаравік. У дадатак да ўсіх іншых прыкрых асаблівасцей, дзень нараджэнні героя прыходзіцца на 11 верасня. «Другое я» Баттэрса — прафесар Хаос, выява, які нагадвае аб знакамітым суперзлодзее коміксаў доктары Думе. Ён усюды сее бязладзіцу і замяшанне.Разам са сваім напарнікам Дугі (Генерал Бардак) спрабаваў затапіць зямлю,знішчыць азонавы пласт зямлі і зачыніць сонца. Характар героя спісаны з рэжысёра мультфільма, Эрыка Стофа. Упершыню Баттэрс з’явіўся ў самім першым эпізодзе Cartman Gets An Anal Probe, але першую рэпліку вымавіў толькі ў другім сезоне; першая серыя, дзе Баттэрс гуляе значную ролю — Two Guys Naked In A Hot Tub (308).

Замяняў Кенні другую палову шостага сезону мультсерыяла.

Нервова нейравнаважаны чалавек, які жадае, каб яго ўсё пакінулі ў супакою. Гэта адзінае дзіця сапраўды пакутуе СДВГ, сіндромам, які згадваюць у адной з серый, завучы яго СПУ (сіндром парушэння ўвагі). Цяжкасці, якія выпрабоўвае Твік, часта непрыметныя за бліскучым камерцыйным поспехам вельмі добрапрыстойных бацькоў — уладальнікаў шыкоўнай кавярні. Яны стала пояць свайго сына кавы, прымаўляючы:«Сынок, супакойся, бугаёў кава». І Твік стала знаходзіцца ва ўзбуджаным стане, пакутуе нервовым цікам і няправільна зашпіляе гузікі кашулі. Першапачаткова Твік быў задуманы як галоўны другарадны персанаж, хоць з’явіўся толькі ў 17 эпізодзе 2 сезону. Пазней Баттэрс перасягнуў яго ў папулярнасці і прыцягнуў большую ўвагу публікі, таму зараз Твік гуляе малаважную ролю ў мультсерыяле.

Другарадныя персанажы

Акрамя хлопчыкаў, у мультсерыяле ўдзельнічае мноства персанажаў, якія вяртаюцца ў кожнай серыі.

Фантастычныя персанажы

і іншыя…

Спіс серый

Асноўны артыкул: Спіс серый South Park Зноскі

  1. fernsehserien.de Праверана 6 ліпеня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·South Park
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Мультыплікацыя
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Мультсерыялы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сатыра
Катэгорыя·Вікідадзеныя:Артыкулы без інтэрвікі-спасылак на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу