wd wp Пошук:

SWPS Сацыяльна-гуманітарны ўніверсітэт

SWPS Сацыяльна-гуманітарны ўніверсітэт (польск.: SWPS Uniwersytet Humanistycznospołeczny) — польская недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Варшаве.

Агульная характарыстыка

Навучанне ажыццяўляе па 35 кірунках на першай, другой і трэцяй ступені вышэйшай адукацыі на 8 факультэтах, у тым ліку 4 у іншых гарадах - ва Уроцлаве, Познані, Сопаце і Катавіцах. Універсітэт мае права надання вучоных ступеняў доктара філасофіі у галіне юрыдычных навук, сацыялагічных навук, псіхалогіі, літаратуразнаўства і навук аб культуры і рэлігіі, а таксама вучоных ступеняў доктара хабілітаванага ў галіне юрыдычных навук, псіхалогіі і навук аб культуры і рэлігіі. У 2015 годзе вучэльня атрымала статус універсітэта. Да ліпеня 2019 года ўніверсітэт надаў 300 доктарскіх ступеняў, 74 ступені доктара хабілітаванага і завяршыў 8 спраў аб прысваенні звання прафесара.

Заснавальнікамі універсітэта былі супрацоўнікі Інстытута псіхалогіі Польскай акадэміі навук - прафесар Анджэй Эліяш, прафесар Збігнеў Петрасіньскі і прафесар Януш Рэйкоўскі. Да 2015 года вучэльня мела назву Вышэйшай школы сацыяльнай псіхалогіі (польск.: Szkoła Wyższa Psychologii Społecznej, SWPS), на згадку аб чым гэтая абрэвіятура захавана ў сучаснай назве ўніверсітэта.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Польшчы
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1996 годзе
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання
Катэгорыя·1996 год у Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Варшава
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта