wd wp Пошук:

Potentilla megalantha

Potentilla megalantha — кветкавая расліна з роду Дуброўка (Potentilla) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Батанічнае апісанне

Невысокая шматгадовая травяністая расліна. Расце з мясістага карэнішча, дасягае ў вышыню 20—30 см. Ярка-жоўтыя кветкі з’яўляюцца ў чэрвені.

Арэал

У дзікай прыродзе сустракаецца на Далёкім Усходзе — Камчатка, Курыльскія астравы, Сахалін, у Японіі, Карэі і Кітаі.

Значэнне

Выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна на клумбах і альпійскіх горках, у тым ліку і як глебапакроўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Дуброўка
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны