wd wp Пошук:

Polska Prawda

Polska Prawda (бел.: Польская праўда) – польская штодзённая сацыялістычная газета бальшавіцкага кірунку, якая выдавалася ў Мінску, на польскай мове, з 16 лістапада (3 лістапада ст. ст) 1917 года да 19 лютага 1918 года. Да 25-га нумара мела назву «Prawda». З’яўлялася органам улад мінскай групы Польскага сацыялістычнага аб’яднання (ПСА), а яе заснавальнікамі і рэдактарамі былі Станіслаў Берсан, Стэфан Гельтман і С.Янкоўскі. Выхадзіла нерэгулярна, усяго 76 нумароў[1].

Газета шмат увагі аддавала тлумачэнні пытанняў звязаных з кастрычніцкай рэвалюцыяй і каментаванні дзеянняў І Польскага корпусу ген. Юзафа Доўбар-Мусніцкага. Заклікала да стварэння польскіх рэвалюцыйных батальёнаў і акрэслівала іх задачы, падтрымоўвала лісту нумар 9 ад бальшавікоў, латышскіх сацыял-дэмакратаў і ПСА ў выбарах да ўстаноўчага сходу Расіі 25 лістапада (12 лістапада ст. ст.) 1917 года. Друкавала пастановы і заявы пададзела па польскіх справах Савета Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту, рэзалюцыі і справаздачы з мітынгаў і сходаў, карэспандэнцыі з правінцыі, інфармацыі наконт сітуацыі ў Польшчы і іншыя[1].

Зноскі

  1. 1 2 Энцыклапедыя… — 425 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1918 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·Часопісы на польскай мове
Катэгорыя·Газеты на польскай мове
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1917 годзе
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта