wd wp Пошук:

SP Kava

SP Kava (сапраўднае імя Юрый Касцень) — прадстаўнік хвалі беларускага рэпу.

Біяграфія

Нарадзіўся 27 снежня 1989 года ў Вілейцы, працяглы час жыў у Мінску.

Адзін з заснавальнікаў гурта PANaNieba. Уласную дзеяздольнасць у якасці сольнага выканаўцы SP Kava прадэманстраваў, калі запісаў некалькі твораў па матывах хітоў Neuro Dubel i Akute.

У чэрвені 2013 года прэзентаваў дэбютны ЕР «Што табе сніцца»[1]. Па задуме SP Kava, праз усе песні прасочваецца гісторыя дэпрэсіўнага героя, які збягае ад рэальнасці. У тым жа годзе быў намінаваны на прэмію «Героі году 2013» па версіі Tuzin.fm[2].

28 студзеня 2015 года — ЕР «яМы». SP Kava шукае не толькі свой уласны гук, але яшчэ і сэнсы па жыцці: «Калі задацца мэтаю назваць формулу гэтага альбому, то яна будзе такой: дыстанцыянаванне плюс самакапанне, а можа нават самазакопванне. У такім разе і атрымліваюцца „яМы“»[3]. У міні-альбом увайшлі пяць трэкаў, у тым ліку «Думалі», запісаны для праекту «Re:Песняры».

2021 год — як рэакцыя на гісторыю пераўвасоблены альбом «яМы» выходзіць на сучасных стрымінгавых пляцоўках.

SP Kava вылучаецца тым, што не працуе па звыклай схеме, а ўскладняе сваю музыку. Ён спрабуе намацаць сваё, адрознае гучанне.

Дыскаграфія

Альбомы

Міні-альбомы

Зборнікі

Зноскі

  1. Палёты ў сьне і наяву / Tuzin.fm
  2. Шорт-ліст прэміі «Героі году 2013» па вэрсіі TUZIN.FM
  3. SP Kava зьдзейсьніў самазакопваньне (+аўдыё/+спампаваць) / Experty.by
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 снежня
Катэгорыя·Рэперы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Хіп-хоп-гурты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейцы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта